Здароўе11

Ці выклікаюць Airpods страту слыху? Адказвае спецыяліст

Імавернасць псавання слыху празмернай вібрацыяй у вашай галаве настолькі сур'ёзная, што ў 2022 годзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) выпусціла рэкамендацыі па абмежаванні часу слухання музыкі ў навушніках, каб прадухіліць страту слыху.

Фота: vecteezy

Усім вядома, якую незваротную шкоду аказвае на галаўны мозг слуханне «творчасці» сясцёр Груздзевых. Але вось што яшчэ вы павінны ведаць пра тое, як штодзённае слуханне музыкі (нават добрай) уздзейнічае на нашы барабанныя перапонкі. Клінічны аўдыёлаг Уіл Стол у каментары для Inverse распавядае, што адбываецца, калі мы слухаем музыку ўвесь дзень, кожны дзень, а таксама пра даступныя альтэрнатывы.

Як мы чуем музыку?

Музыка — гэта гукавыя хвалі, якія прыводзяць да вібрацыі ў паветры. Гукавыя хвалі трапляюць праз паветра ў слыхавы праход, які вядзе ад вонкавага вуха да сярэдняга, а затым да барабаннай перапонкі. Апошняя ўяўляе сабой тонкую пругкую мембрану, што абараняе сярэдняе вуха ад вонкавага. Такім чынам гукавыя хвалі выклікаюць вібрацыю барабаннай перапонкі.

Далей гэтыя вібрацыі даходзяць да трох маленькіх костак сярэдняга вуха, якія называюцца слыхавымі косткамі. Нарэшце, гэтыя косткі ўзмацняюць і перадаюць вібрацыі ва ўнутранае вуха да спіралепадобнага аддзела, які завецца вушной уліткай. Вадкасць у гэтай улітцы калыхаецца ад вібрацый, стымулюючы тысячы маленькіх валасінак.

Гэтыя мікраскапічныя валасінкі пераўтвараюць вібрацыю ў электрычныя сігналы, якія даходзяць да слыхавога нерва, які і перадае гэтыя электрычныя сігналы ў мозг, у выніку чаго мы чуем прыемную (а часам і не вельмі) музыку. Калі мы павялічваем або памяншаем гучнасць, то адчуваем змяненне гэтых вібрацый і стымуляцыю слыхавых нерваў, якія ідуць да мозга.

З часам гучныя гукі могуць пашкодзіць сэнсарныя валасковыя клеткі, якія з'яўляюцца адной з частак вуха. У той час як страта слыху можа быць проста часткай працэсу старэння, на развіццё гэтага непажаданага стану могуць уплываць таксама і агульны стан здароўя, і лад жыцця, і навакольнае асяроддзе. Напрыклад, цукровы дыябет, высокі крывяны ціск і сямейная гісторыя страты слыху — усё гэта можа значна ўплываць на працэс.

Дык на якой жа гучнасці трымаць навушнікі?

Спадар Стол падкрэслівае, што няма строгіх правілаў бяспечнага выкарыстання навушнікаў. Але ў яго ёсць рэкамендацыя, якая можа расчараваць некаторых прыхільнікаў музыкі. Так, паводле яго слоў, «бяспечнага» ўзроўню гучнасці не існуе, але, калі гэта магчыма, ён рэкамендуе прытрымлівацца правіла 60/60: усталюйце гучнасць на 60% ад максімальнага ўзроўню і слухайце максімум 60 хвілін за раз.

Наладжванне гучнасці моцна вар'іруецца ў залежнасці ад таго, наколькі ціхая музыка, якую вы слухаеце, яе якасці і ўвогуле ад таго, наколькі вы хочаце быць замкнёнымі ў сваёй галаве. Аднак даволі высокі гук можа пашкодзіць валасковыя клеткі ўнутранага вуха і слыхавы нерв. У дадатак да правіла 60/60 рэкамендуецца рабіць перапынкі ў праслухоўванні, што дазволіць вам даўжэй атрымліваць асалоду ад любімай музыкі. Такія сімптомы, як шум ці звон у вушах, могуць быць папераджальным знакам пашкоджання вушэй, калі варта паменшыць гучнасць.

Што бяспечней — накладныя або навушнікі-ўкладышы

Таксама ёсць розніца паміж накладнымі навушнікамі і навушнікамі-ўкладышамі. Укладышы закрываюць слыхавы праход ад пабочнага гуку, што павінна азначаць, што слухачу не патрэбная вельмі высокая гучнасць. Стол прапануе маленькі эксперымент, каб даведацца, як герметызацыя слыхавога прахода змяняе рэзанансныя ўласцівасці, што прыводзіць да большай рэакцыі на нізкія частоты (ніжэй за 1000 Гц). Калі вы пакладзяце пальцы ў вушы, вы «пачуеце гэтыя нізкія галосныя гукі нашмат гучней пры закрытым канале».

Ёсць таксама дэцыбелы (дБ), якія вымяраюць амплітуду. Калі герцы (Гц) вызначаюць, груба кажучы, тое, колькі часу патрабуецца для завяршэння адной гукавой хвалі, то дэцыбелы паказваюць, наколькі высока або нізка гэтыя хвалі сягаюць. Ціхае дыханне роўнае 10 дБ, у той час як петарды могуць узрывацца на ўзроўні 150 дБ. Класічныя навушнікі і ўкладышы могуць дасягаць узроўню 100 дБ і больш.

Вядома, прылады для слухання прызначаныя не толькі для музыкі. Стол кажа, што падкасты, напрыклад, утрымліваюць менш «пастаяннай гукавой энергіі», чым музычныя запісы. Натуральныя паўзы і рытм размовы ў падкасце не такія цяжкія для слыху, як некалькі песень у стылі блэк-метал. Але гэта павінна ўплываць не столькі на тое, што мы слухаем, колькі на тое, як мы слухаем. «Нягледзячы на ​​гэтую невялікую розніцу, агульны аб'ём — гэта тое, што мы павінны ўлічваць больш за ўсё», — кажа Стол.

Цана празмернага вайбу пакуль невядомая

Стол сцвярджае, што эксперыментальна даследаваць звычкі дарослых слухаць што-небудзь пры дапамозе навушнікаў на працягу пэўнага часу даволі складана. Але даследаванні па ўласных ацэнках (якія, вядома, не такія дакладныя і надзейныя, як кантраляваныя клінічныя даследаванні) дэманструюць сувязь між індывідуальнымі звычкамі слухання і стратай слыху, асабліва калі слуханне адбываецца на самых высокіх частотах.

Каментары1

  • Слухач
    31.07.2023
    Відавочна, што ўнутрыканальныя з гукападаўленнем найлепшы выбар, бо не патрабуюць вялікай гучнасці дзеля таго, каб "перакрыкваць" навакольны шум. Часам затыкаю імі вушы проста на гучнай вуліцы

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво8

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму жонкі футбольных форвардаў атакавалі адна адну. У Англіі завяршаецца «Справа Вагаты Крысці»

Першая ноч пуцінскага перамір’я прайшла без налётаў беспілотнікаў1

Занядбаны палац Радзівілаў прадаюць у тры тысячы разоў даражэй, чым некалькі гадоў таму6

«Савушкаў прадукт» трапіў пад хвалю крытыкі за паўпустыя ўпакоўкі6

Няма лепшага араматызатару за воцат. Вось як гэта дзейнічае3

У першы дзень канклава з коміна Сікстынскай капэлы пайшоў чорны дым1

У Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі вернікам 9 мая не трымаць пятнічны пост1

Дырэктар сеткі дзяржаўных кінатэатраў расказаў, чаму прыватнікі забіраюць гледача6

У Добрушы бабёр прыйшоў у паліклініку і заснуў пры ўваходзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво8

Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэво

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць