Грамадства

У Барыса Хамайды пасля арышту забралі пашпарт з «Пагоняй»

75-гадовы віцебскі актывіст выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту, прысуджанага яму за нібыта несанкцыянаванае пікетаванне. Яго затрымалі 28 ліпеня на станцыі Бігосава (гэта апошні чыгуначны прыпынак на беларуска-латвійскім памежжы), бо падчас праверкі дакументаў у дызель-цягніку памежнікі заўважылі «Пагоню» на ўнутраным баку вокладкі ягонага пашпарта. У Верхнядзвінскім РАУС дакумент прызналі наўмысна пашкоджаным.

Барыс Хамайда

Пакуль апазіцыянер адбываў арышт, яго знаёмыя і сябры змаглі даведацца падрабязнасці пра інцыдэнт і яго наступствы.

Барыс Хамайда ехаў дызель-цягніком «Полацк-Бігосава», бо збіраўся адтуль пехам пайсці ў Росіцу — узяць удзел у пілігрымцы ў памяць росіцкіх пакутнікаў — ксяндзоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Праверку дакументаў у цягніку праводзіў малады памежнік: заўважыўшы налепку з «Пагоняй» на месцы дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, ён паведаміў пра гэта кіраўніцтву. Барыса Хамайду затрымалі на пероне і завялі ў каравульнае памяшканне, дзе ён правёў некалькі гадзінаў.

Увесь гэты час памежнікі раіліся з кіраўніцтвам райаддзела міліцыі, ці з'яўляецца выява «Пагоні» экстрэмісцкай сімволікай. Потым яго адвезлі ў Верхнядзвінскі РАУС, сказаўшы, што ён будзе затрыманы на тэрмін да трох сутак — або да суду, або да вызвалення з выбачэннямі.

Спраўдзіўся першы варыянт: 1 жніўня адміністрацыйную справу Барыса Хамайды разглядала суддзя Верхнядзвінскага райсуда Таццяна Кукліна. На суд актывіста прывезлі ў кайданках. Суддзя прызнала Хамайду вінаватым паводле ч.1 арт. 24.23 (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства).

Крыніца, блізкая да Верхнядзвінскага РАУС, распавяла, у якіх умовах адбываў арышт віцебскі актывіст. Камеры, дзе трымаюць арыштантаў, месцяцца ў сутарэнні, туды амаль не трапляе дзённае святло, таму ўвесь час, нават ноччу, гарыць электырычная лямпачка. Далёка не маладому чалавеку давялося спаць на жалезных нарах без матраца — так цяпер паўсюдна абыходзяцца з «палітычнымі». Некалькі раз за ноч да яго прыходзілі з праверкамі — будзілі і распытвалі пра здароўе.

Адміністрацыйны пратакол на Хамайду быў складзены толькі на другія суткі па затрыманні. Бо апазіцыянер, які мае вышэйшую юрыдычную адукацыю, пачаў абурацца, што яго ўтрымліваюць незаконна.

Міліцыянты напісалі, што Барыс Хамайда знарок змясціў налепку з «Пагоняй» у пашпарт, і раз яе ўбачыў памежнік, то маглі ўбачыць і іншыя людзі.

Сябры актывіста прыгадваюць, што гэтай налепцы ў пашпарце ўжо больш за 15 гадоў, з таго часу Хамайда мінімум тройчы выязджаў з Беларусі, і ніколі раней памежнікі не звярталі ўвагі на вокладку пашпарта.

Супрацоўнікі Верхнядзвінскага РАУС вырашылі, што дакумент сапсаваны. Уладальніку яго не вярнулі, сказаўшы, што перашлюць у аддзел міліцыі па месцы жыхарства, бо пашпарт вымагае замены.

Чытайце таксама:

Гомельскаму бармену Вятошкіну замянілі «хатнюю хімію» на калонію

ГУБАЗіК затрымаў беларуса за тое, што ён у World of Tanks размясціў «Пагоню» на танку

ГУБАЗіК прымусіў мужчыну звесці татуіроўку з радком «Не быць скотам»

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць