Грамадства11

Гарадзенцу за каментары з заклікам удзельнічаць у пратэстах далі пяць гадоў калоніі

У cудзе Кастрычніцкага раёна Гродна вынесены прысуд 30-гадоваму Вячаславу Янюку, абвінавачанаму ў масавых беспарадках (ч. 1 арт. 293 КК). Працэс вяла суддзя Маргарыта Ланцэвіч, піша «Вясна».

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна. Фота: spring96.org

Абвінавачанне сцвярджала, што Вячаслаў Янюк у 2020 годзе неаднаразова размяшчаў у тэлеграм-каналах «Іхтыяндры Гродна», «Гордыя гродзенцы», «Гародня 97%», «Мая краіна Беларусь» «агульнадаступныя паведамленні, якія змяшчалі выказванні пабуджальнага характару і заклікалі да гвалтоўных дзеянняў…».

Суду Янюк патлумачыў, што сапраўды неаднаразова размяшчаў свае каментары з заклікам выходзіць для ўдзелу ў масавых мерапрыемствах. Ён зазначыў, што каментары размешчаныя менавіта ім, аднак яны не маюць дачынення да арганізацыі масавых беспарадкаў, закліку іншых грамадзян да супрацьпраўных дзеянняў, некаторыя з каментароў пакінутыя ім на эмоцыях.

Тым не менш суд Кастрычніцкага раёна Гродна 23 чэрвеня пастанавіў прызнаць Янюка вінаватым у падрыхтоўцы да арганізацыі масавых беспарадкаў, якія «суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі», і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Гродзенскі абласны суд, разглядаючы 8 жніўня апеляцыю, выключыў з апісальнай часткі сцверджанне аб падрыхтоўцы абвінавачанага да арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца пагромамі, пакінуўшы пры гэтым ранейшы тэрмін пакарання.

У чэрвені Вячаслава ўнеслі ў спіс «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Каментары1

  • Дом
    15.08.2023
    ГУЛАГ

Цяпер чытаюць

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні9

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі камандуючы асабіста прыехаў у горад, пра захоп якога заявіў Пуцін5

22 беларусы, якія працавалі ў IT-кампаніі ў Вільні, прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы21

У сераду будзе да +31°С

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц8

Мэр Мінска патлумачыў, чаму дрэвы на праспекце Незалежнасці замянілі на расліны ў кадках5

Дзяніс Кучынскі заявіў, што новы палітычны сезон можа быць вырашальным11

73‑гадовага афганца асудзілі па дзвюх палітычных крыміналках2

«Схуднеў на 10 кілаграмаў». Суўладальнік архітэктурнай студыі ZROBIM architects распавёў пра чатыры месяцы ў СІЗА2

Заплацілі 8000 даляраў за пуцёўку — і атрымалі кашмар. Як беларусы з'ездзілі ў Турцыю ў пяцізоркавы гатэль10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні9

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць