Усяго патроху77

Людзі, якія рэгулярна вітаюцца з суседзямі, маюць вышэйшы паказчык дабрабыту

Новае даследаванне паказала, што дастаткова шэсць разоў на дзень павітацца з суседзямі, каб палепшыць свой дабрабыт.

Greeting Neighbors Вітанне суседзяў Приветствие соседей
Паказчык дабрабыту амерыканцаў няўхільна расце ў залежнасці ад колькасці прывітаных суседзяў. Фота: Getty Images

Новае даследаванне Нацыянальнага індэкса здароўя і дабрабыту Інстытуту Гэлапа паказала, што дарослыя ў ЗША, якія рэгулярна вітаюцца з некалькімі людзьмі па суседстве, маюць вышэйшы дабрабыт за тых, хто вітаецца з меншай колькасцю суседзяў ці зусім не вітаецца з імі.

Паказчык дабрабыту амерыканцаў няўхільна расце ў залежнасці ад колькасці прывітаных суседзяў: з 51,5 сярод тых, хто не вітаецца з суседзямі, да 64,1 сярод тых, хто вітае шэсць суседзяў. Пры гэтым не назіраецца значнага паляпшэння дабрабыту пры колькасці прывітаных суседзяў большай за шэсць чалавек.

Well-Being Index Індэкс дабрабыту Индекс благополучия

Індэкс дабрабыту быў разлічаны па шкале ад нуля да 100, дзе нуль адпавядае самаму нізкаму ўзроўню дабрабыту, а 100 — яго максімальнаму ўзроўню. Ацэнка індэкса дабрабыту ўключае паказчыкі, якія ўплываюць на агульны дабрабыт і кожны з пяці яго асноўных элементаў:

Кар'ерны дабрабыт: вам падабаецца тое, чым вы займаецеся кожны дзень.

Сацыяльны дабрабыт: у вашым жыцці ёсць значныя сяброўскія адносіны.

Фінансавы дабрабыт: вы добра кіруеце сваімі грашыма.

Фізічны дабрабыт: у вас ёсць энергія, каб дабіцца мэты.

Грамадскі дабрабыт: вам падабаецца месца, дзе вы жывяце.

Вынікі апытання, праведзенага інстытутам Гэлапа з 30 мая да 6 чэрвеня 2023 года, заснаваныя на апытанні 4556 дарослых амерыканцаў з усіх 50 штатаў, якое было праведзена ў інтэрнэце.

Даследаванне таксама паказала, што не толькі агульны паказчык індэкса дабрабыту чалавека цесна звязаны з колькасцю суседзяў, з якімі ён рэгулярна вітаецца. Такая ж залежнасць назіралася ва ўсіх пяці элементах паказчыку.

Як і ў выпадку з агульным індэксам дабрабыту, сацыяльны, грамадскі, карʼерны і фізічны дабрабыт дасягаюць піку пры прывітанні шасці суседзяў. У той час як фінансавы дабрабыт дасягае свайго максімуму пры 11—15 такіх узаемадзеянняў.

Five Elements of Wellbeing Пять элеиентов благосостояния Пяць элементаў дабрабыту

Апытанне таксама паказала, што з вітаннем суседзяў найбольш звязаны фінансавы, грамадскі і сацыяльны дабрабыт. Менавіта ў іх назіраецца найбольшы разрыў у балах паміж адсутнасцю прывітання і прывітаннем шасці суседзяў.

Амерыканцы паведамілі, што рэгулярна вітаюцца ў сярэднім з пяццю суседзямі, прычым 27% адзначылі, што вітаюцца з шасцю ці больш. Аднак гэта істотна залежыць ад узросту. Маладыя людзі (маладзейшыя за 30 гадоў) вітаюцца ў сярэднім з 2,9 суседзямі ў параўнанні з 6,5 суседзямі для людзей ва ўзросце 65 гадоў і старэйшых.

З шасцю ці больш суседзямі вітаецца прыкладна кожны сёмы чалавек маладзейшы за 30 гадоў (14%) у параўнанні з 41% людзей ва ўзросце 65 гадоў і старэйшых.

Новае апытанне таксама параўнала колькасць прывітанняў з тым, наколькі паспяховым адчувае сябе чалавек. Каб вымераць паказчык паспяховасці, інстытут Гэлапа выкарыстоўвае шкалу самапрывязкі (шкалу імкнення) Кантрыла (Cantril). Людзей просяць прадставіць сябе ў актуальны момант і праз пяць гадоў на ступеньках дасягненняў, дзе 10 — гэта іх найлепшае магчымае жыццё, а нуль — найгоршае магчымае жыццё. Людзі, якія ацэньваюць сябе на 7 або вышэй у сваім цяперашнім жыцці і на 8 або вышэй у сваім будучым жыцці, лічацца паспяховымі.

Апытанне паказала, што сярод тых, хто ні з кім не вітаецца, паспяховымі сябе лічаць толькі 38,1%. А вось сярод тых, хто вітаецца з пяццю суседзямі, доля паспяховых складае 60,5%.

Але, заўважаюць даследчыкі, калі чалавек вітаецца з большай колькасцю суседзяў, гэта не прыводзіць да росту адчування паспяховасці.

Чытайце яшчэ:

Метамарфозы еўрапейскага грамадства — на якія высновы навялі даследчыка мігранты і вінаграднікі

Эканаміст тлумачыць, як дабрабыт беларуса звязаны з цаной на гарэлку і свініну

Каментары7

  • Варик
    17.08.2023
    ?, это исключение)
  • Sneed
    17.08.2023
    isnavanne karelacyi jašče nie značyć, što isnuje pryčynna-vynikovaja suviaź
  • ?
    17.08.2023
    Варик, а калі дакладна не ведаеш, але падазраеш. вось ты сёння вітаешся, а заўтра акажацца, што ён з гэтых...

Цяпер чытаюць

Падрыў «Паўночнага патоку»: сталі вядомыя кулісы дзёрзкай дыверсіі, роля Залужнага і Польшчы11

Падрыў «Паўночнага патоку»: сталі вядомыя кулісы дзёрзкай дыверсіі, роля Залужнага і Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць18

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем5

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

У нейрасетку GPT дадалі візуальны генератар. Паглядзіце, што ён можа20

Кот пароды мэйн-кун стаў рэкардсменам Кнігі Гінеса дзякуючы свайму хвасту1

Пуцін гістарычна аргументаваў планы Трампа анексаваць Грэнландыю3

У Беларусь зноў прыляцела нільская гусь. Але радавацца тут няма чаму3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрыў «Паўночнага патоку»: сталі вядомыя кулісы дзёрзкай дыверсіі, роля Залужнага і Польшчы11

Падрыў «Паўночнага патоку»: сталі вядомыя кулісы дзёрзкай дыверсіі, роля Залужнага і Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць