Грамадства2121

«Якое дачыненне гэта мае да выхавання любові да Радзімы?» Міністру адукацыі не спадабалася загадка пра эльфаў

У Беларусі да 2027 года плануюць перавыдаць падручнікі. Па словах міністра адукацыі Андрэя Іванца, яны маюць быць «прасякнутыя гонарам» за краіну па ўзоры савецкага часу, піша Reform.by.

«Мы сёння, Міністэрства адукацыі, бачым гэтую праблему, што выхаваўчы патэнцыял у нашых падручніках задзейнічаны толькі з так званым нацыянальным кантэнтам.

Але нам трэба смялей ісці насустрач, не баяцца слова «ідэалогія», не баяцца слова «патрыятычнае выхаванне» і выкарыстоўваць тыя тэксты, якія ў кожнай старонцы, у кожным радку любога падручніка будуць сапраўды прывіваць любоў да Радзімы, любоў да працы, спачуванне і павагу да людзей, да жывёл, любоў да прыроды.

Усё гэта і ёсць складнікі выхавання нашага падрастаючага пакалення», — заявіў ён у праграме «Пытанне нумар адзін» на тэлеканале «Беларусь 1».

«Няпростая праца, і мы разумеем, што ўвадначас яе зрабіць вельмі складана, але такую

амбіцыйную задачу мы перад сабой ставім для таго, каб усе навучальныя выданні, якія мы будзем перавыдаваць, былі максімальна набліжаныя да таго ўзору або да таго ідэалу, які быў у савецкі час», — дадаў міністр.

Для прыкладу ён узяў падручнік па рускай мове для другога класа і зачытаў заданне.

«Паўлік і Алёнка знайшлі карту лясных эльфаў, на якой пазначана, дзе схаваны скарб. — Якое правіла выкарыстоўвалі эльфы, каб зашыфраваць дарогу да скарбу? Дапамажы дзецям прачытаць карту». Гэта значыць для дзяцей, напэўна, гэта цікавае заданне, але якое дачыненне гэта мае да выхавання любові да Радзімы?» — задаўся пытаннем міністр.

«Пытанне не толькі ў нацыянальным кантэнце. Сёння ў нашых падручніках даволі вялікая колькасць інфармацыі пра нашы прадпрыемствы, пра наш рэальны сектар эканомікі, пра нашу прыроду, пра нашы славутасці, але мы павінны напрамую казаць, мы абавязаныя ганарыцца нашай краінай. Мы абавязаныя ганарыцца тым, што дасягнула наша краіна за гады незалежнасці ў такі кароткі перыяд. Дзесьці мы яшчэ саромеемся пра гэта гучна ў поўны голас казаць.

А гэта павінна быць напісана ў падручніку абсалютна на кожнай старонцы, таму што мы па праву ганарымся нашай краінай, мы па праву ганарымся нашым народам. І мы па праву ганарымся тым, што ў нас такі прэзідэнт, які выбудаваў тую палітыку, якая дазволіла нам сёння ў вельмі няпростых геапалітычных умовах захаваць мірнае неба над галавой і росквіт у нашай краіне», — заявіў ён.

Міністру задалі пытанне, калі з'явяцца такія падручнікі.

«Перавыданне лінейкі падручнікаў у нас запланавана да 2027 года ўключна. Відавочна, што да гэтага часу мы павінны ўсю гэтую лінейку пры перавыданні максімальна наблізіць да тых узораў, якія былі ў савецкі час», — адказаў ён.

Каментары21

  • умка
    02.09.2023
    ИВАНец - адукацыі канец
  • Гы
    02.09.2023
    Пн.Карэя пакажацца нам яшчэ парадайзам)
  • Сіні_эльф
    02.09.2023
    Выхоўваць дзяцей і друкаваць падручнікі на суседняй мове нацыі і скажаць сваю гісторыю. Вось гэта патрыятызм! Такому патрыятызму пазайздросціць любая краіна!

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць