БАЖ назвала лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова». Сярод пераможцаў — «Наша Ніва»
Беларуская асацыяцыя журналістаў назвала сёння пераможцаў конкурсу «Вольнае слова», які сёлета праходзіў пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.

Інфармацыйныя жанры
1-е месца — Зміцер Панкавец, «Радыё Свабода», «Ніхто не верыў, што мы застанёмся жывымі». Беларускі добраахвотнік Дзяніс «Кіт» расказаў пра пекла пад Бучай.
2-е месца — Ягор Парфяненка, «Новая газета. Европа», «Мариуполь. Город, которого нет».
3-е месца — Віялета Саўчыц, «Радыё Свабода», «Шнары пратэсту». Шэсць фотагісторый пацярпелых на пратэстах у жніўні 2020-га.
Аналітычныя жанры
1-е месца — Зміцер Косач, «Салідарнасць», цыкл «Референдум».
2-е месца — Віталь Цыганкоў, «Радыё Свабода», «Лукашэнка як гарант страты суверэнітэту».
3-е месца — Аляксандр Класкоўскі, «Позірк», «Прощать политических врагов Лукашенко не готов».
Мастацка-публіцыстычныя жанры
1-е месца — Зміцер Казакевіч, «Белсат», «Ніколі не пытайся ў зняволенага: «Як ты?..» Вялікая размова з Дар’яй Чульцовай — на 38-ы дзень пасля турмы.
2-е месца — Настасся Зелянкова, «Салідарнасць», серыя «Жанчыны».
3-е месца — Аляксандр Баразенка, Дзяніс Дудзінскі, «Белсат», цыкл рэпартажаў «Людзі вайны».
Журналісцкае расследаванне
1-e месца — «Наша Ніва», «Укараняецца ў беларускія арганізацыі як юрыст, перасылае інфармацыю Лебедзевай. Дзіўная дзейнасць Мантаса Данелюса».
2-е месца — Аляксей Карпека, Ксенія Вязнікоўцава, Вольга Альхіменка, Беларускі расследавальніцкі цэнтр, «Аляксандр Шакуцін зарабляе мільёны долараў у Еўропе ў абыход санкцый і пакрывае страты за кошт беларускага бюджэту».
3-е месца — Сяргей Ляпін, «Флагшток», «Флагшток установил имя администратора одиозного тг-канала — им оказался чиновник из Гомельского облисполкома».
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
слова не даюць)