Расіяне скардзяцца, што ў іх няма лідара накшталт Ціханоўскай. Беларусы ім адказалі, чаму так
Праца лідаркі беларускіх дэмакратычных сіл выклікае захапленне і нават зайздрасць у апазіцыйна настроеных расіян. «Чаму ў нас няма Ціханоўскай?» — задаюць яны пытанне. Чарговы трэд разгарэўся ў твітары.

«Вось бы ў нас быў хтосьці тыпу Ціханоўскай, хто прасіў бы не візабаніць простых расіян, уцекачоў ад мабілізацыі або турмы, ці там прадстаўляў інтарэсы сваіх грамадзян як палітык у ЕС або USA. Эх, шкада, што ў нас няма ніводнага адпаведнага кандыдата», — напісала расійская блогерка Марыя Матузная, якую судзілі ў 2018 годзе за абразу пачуццяў веруючых.
Карыстальнікі твітара патлумачылі Матузнай, як у беларусаў з’явілася Ціханоўская.
«Каб у нас была Ціханоўская, у нас дзясяткі чалавек на 10+ гадоў селі, тысячы на гады, дзясяткі тысяч прайшлі праз катавальныя ўмовы турмаў. Што там у вас? Ці вы думаеце, Ціханоўская з неба ўпала па прыколу?» — напісаў вядомы блогер Джыпсінкоў.
Ён патлумачыў Матузнай, што беларусы выходзілі на пратэсты ў 1996, 2006, 2010, 2011, 2017 гадах, на акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй.
«Я тыкаю палкай у тых, хто бегае з пытаннем, чаму ў іх няма Ціханоўскай, хаця адказ на паверхні. Бо вам у масе яна не патрэбна», — дадаў Джыпсінкоў.
«Такі чалавек можа з’явіцца і ў вас. Але пры ўмовах, што вы пойдзеце на выбары, а затым на пратэсты, дзе вас могуць забіць. Потым зможаце сабраць доказы, што выбары сфальсіфікаваныя. Потым частка людзей згніе ў турмах або выпадкова знойдзецца павешанай у лесе. Вырашаць вам», — патлумачыла іншая карыстальніца.
«Чалавек (і людзі ніжэй) па пунктах растусаваў, што не проста свабода, а нават «такі чалавек» каштуе дорага. Амаль усе мае сябры з РБ з'ехалі або ў турме, пакуль вы бегаеце ад мабілізацыі, перавозіце капіталы ў Дубаі і выводзіце праз крыпту. Ганьбішча», — напісала @kryscina_by.
«Гэта вельмі складаны шлях. Каб «з’явілася» Ціханоўская, ГРАМАДСТВУ ТРЭБА ШТОСЬЦІ РАБІЦЬ», — напісаў яшчэ адзін.

Матузная адказвала амаль усім «пошла на*уй» і «завалі» (у сэнсе — «замаўчы»). У канцы рэзюмавала, што пойдзе чытаць чарговую сварку паміж прадстаўнікамі расійскай апазіцыі.

Карыстальнікі таксамі рэзюмавалі трэд.

Лідар расійскай апазіцыі Аляксей Навальны асуджаны на 19 гадоў зняволення і знаходзіцца ў турме. Гэтага 47-гадовага антыкарупцыйнага расследавальніка атруцілі «Навічком» расійскія спецслужбы, але ён пасля лекавання ў Германіі вярнуўся на радзіму, дзе яго зняволілі.
Ціханоўская выступіла ў Еўрапарламенце і папярэдзіла, што прыйдзе ў кожны ўрад з просьбай прызнаць новы пашпарт
Ціханоўская абмеркавала праблемы беларусаў у МУС Літвы
Вячорка раскрыў верагодныя тэрміны пачатку выдачы альтэрнатыўных беларускіх пашпартоў і назваў колькасць краін, ужо гатовых іх прызнаць
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары