Грамадства3131

Дачка дэпутата Савіных робіць кар'еру ў Лондане, у той час як яе бацька вінаваціць Захад ва ўсіх бедах

Стала вядома, што дачка дэпутата Палаты прадстаўнікоў, былога прэс-сакратара МЗС і экс-амбасадара Беларусі ў Турцыі Андрэя Савіных Лізавета даволі даўно жыве і працуе ў Вялікабрытаніі, якую афіцыйны Мінск лічыць «недружалюбнай краінай». У той жа час яе бацька займаецца актыўнай дэманізацыяй Захаду ў вачах беларускага грамадства. Выданне «Люстэрка» паспрабавала даведацца ў яго, ці няма ў гэтым супярэчнасці. 

Лізавета Савіных. Фота з профілю Лізаветы ў сацыяльнай сетцы LinkedIn

Увагу на тое, што 34-гадовая дачка Андрэя Савіных Лізавета жыве і працуе ў Вялікабрытаніі, звярнуў у сваім тэлеграм-канале перформер Уладзіслаў Бохан. Прааналізаваўшы акаўнты ў фэйсбуку самога Андрэя Савіных і ягонай жонкі, ён адшукаў у сацсетках іх дачку Лізавету. У яе акаўнце ў LinkedIn пазначаны месцы вучобы (Жэнева) і працы (Лондан).

У профілі Лізаветы Савіных у сацсетцы LinkedIn пазначана, што з верасня 2022 года і да цяперашняга часу дзяўчына працуе менеджаркай па распрацоўцы рашэнняў у галіне барацьбы з адмываннем грошай брытанскай фінансава-тэхнічнай карпарацыі Quantexa. Дагэтуль яна 11 гадоў адпрацавала ў найбуйнейшым па памеры актываў і рынкавай капіталізацыі банку Вялікабрытаніі HSBC.

Вопыт працы Лізаветы Савіных. Скрыншот са старонкі linkedin.com/in/elizavetasavinykh

Акрамя таго, нейкая Лізавета Савіных (Elizaveta Savinykh), якая мае брытанскае грамадзянства, пазначаная як дырэктарка кампаніі Canabel Limited, якая займаецца нерухомасцю ў брытанскім горадзе Лідсе. Паводле звестак брытанскага дзяржаўнага сэрвісу і інфармацыі gov.uk, гэтая фірма займаецца купляй, продажам, здачай у арэнду і кіраваннем уласнай і арандаванай нерухомасці. Праўда, выглядае гэтая фірма дзіўнай, бо не мае ні асобнага сайта, ні актыўных сацсетак.

Пры гэтым усюды паказана, што Лізавета Савіных нарадзілася ў снежні 1988 года, і гэтая інфармацыя супадае з тымі звесткамі пра дату нараджэння дачкі дэпутата, якія «Люстэрка» атрымала ад аб'яднання былых сілавікоў Belpol.

Журналіст «Люстэрка» патэлефанаваў Андрэю Савіных і спытаў, ці праўдзівая інфармацыя пра тое, што ягоная дачка з'яўляецца грамадзянкай Вялікабрытаніі і працуе ў кампаніях у гэтай краіне, але той размаўляць адмовіўся. Адказу ад самой Лізаветы Савіных журналісты таксама не атрымалі.

Адказ «Люстэрка» атрымала толькі ад кампаніі Quantexa, у якой запыталіся, ці ў курсе там, што дачка беларускага дэпутата і былога чыноўніка працуе ў іх. А таксама, ці не асцерагаюцца яны праз гэта ўцечкі ў Беларусь нейкай інфармацыі, якая дапаможа ўладам абыходзіць санкцыі.

«У кампаніі Quantexa дзейнічаюць строгія правілы прыёму на працу і праграмы навучання, якія гарантуюць, што ўсе сябры нашай каманды будуць адпавядаць высокім стандартам этычных паводзін, — гаворыцца ў адказе Quantexa. — Наша кампанія валодае надзейнымі і эфектыўнымі сродкамі кантролю, якія забяспечваюць бяспечнае і надзейнае кіраванне любой канфідэнцыйнай інфармацыяй — тэхнічнай, стратэгічнай, асабістай — у адпаведнасці з нашымі дамоўнымі і нарматыўнымі патрабаваннямі». 

Каментары31

  • Вольга
    04.10.2023
    Дзякуй, НН. Болей такой інфы пра лукашыстаў.
  • mikola
    04.10.2023
    Nihai edze da backi u Krainu Belarus.
  • 65454
    04.10.2023
    Вася , Эта другое! 

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць