Грамадства1616

У прапагандыста Мукавозчыка спыталі, чаму ягоная дачка працуе ў ЗША

Дзеці некаторых дзяржчыноўнікаў і прапагандыстаў часам жывуць, вучацца і працуюць на Захадзе, які неміласэрна крытыкуецца іх бацькамі. Пазіцыю па гэтым пытанні аднаго з іх — Андрэя Мукавозчыка — спрабавалі растлумачыць вядучыя YouTube-канала «Партызанская хваля», піша БАЖ.

Аўтары YouTube-канала нагадалі, што Марыя, дачка ад былога шлюбу Андрэя Мукавозчыка, вучылася ў ЗША, а цяпер працуе там хімікам.

— Чаму яна не хоча вярнуцца ў Беларусь? — спытаў Уладзіслаў Бохан (мастак і пранкер, які запомніўся акцыямі па разыгрыванні настаўнікаў беларускіх і расійскіх школ).

— Я б вам патлумачыў… Але вам разумець — няма чаго, — па звычцы стаў аднеквацца супрацоўнік «Савецкай Беларусі». — Ужо не атрымаецца. Калі з 2020-га да 2023-га не атрымалася, ну якія шанцы далей? Ніякіх…

Падчас размовы суразмоўца прапагандыста задаваўся пытаннямі, чаму, маўляў, дачка не разумее, што цяперашняя Беларусь — краіна для жыцця; не бачыць перспектыў і росквіту навукі. Няўжо на радзіме нельга хіміяй займацца?

— Можна… Чаму нельга? — уздыхнуў Андрэй Мукавозчык.

Аднак разважаць на гэтую тэму ён фактычна адмовіўся і прапанаваў задаць пытанні непасрэдна дачцэ.

— Я як бацька — патрыёт і ўсё астатняе. І што? Вы няздольныя зразумець нават такіх простых рэчаў, да чаго і як, — працягнуў зносіны ў характэрнай манеры прапагандыст. — Не атрымліваецца растлумачыць. Вам бы дакалупацца…

На сайце і старонках прапагандысцкага выдання рэгулярна выходзяць пасквілі за подпісам Андрэя Мукавозчыка, у якіх ён крытыкуе Захад, прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл, не цураецца пераходу на асобы і прамыя абразы.

— Свет спажывання вар'яцее, спрабуючы і нас з вамі звесці. Кароткачасова ці ўжо назаўжды. Трэба ўпірацца, не паддавацца, берагчы гонар з ранніх гадоў, калі ўжо на тое пайшло! — нядаўна павучаў чытачоў аўтар.

А літаральна некалькі дзён таму за аўтарствам Андрэя Мукавозчыка была размешчана публікацыя, у якой ён апраўдваў рашэнне ЦВК пазбавіць магчымасці галасаваць беларусаў, якія жывуць за мяжой.

— А нам цікава: чаму людзям, якія не жывуць у краіне, наогул даецца магчымасць кагосьці выбіраць? — абураўся ён. — Хай яны і не здраднікі, а вельмі нават годныя. Але ж яны даўно нічога не ведаюць пра тое, што трэба Беларусі.

Каментары16

  • Абу
    02.10.2023
    Адзін мастурбіруе ў прамым эфіры, у другога дзеўка зваліла на загніваюшчы Захад... Лукашысты, што з вамі ня так?
  • Ясненька
    02.10.2023
    Прапагандыст "рускага міра" Мукавозчык адправіў дачку жыць ў ЗША.
    Усё што трэба ведаць пра крывадушнасць прапагандыстаў.
  • о.ленина
    02.10.2023
    "Свет спажывання вар'яцее, спрабуючы і нас з вамі звесці."
    хотелось бы посмотреть на шалаш, в котором он живет

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць