Вайна44

Караблі Чарнаморскага флоту Расіі адступілі з Севастопаля ў Новарасійск і Феадосію

Па даных заходніх чыноўнікаў і спадарожнікавых здымкаў, правераных экспертамі, не менш за 10 караблёў Чарнаморскага флоту Расіі перабазаваліся ў Новарасійск, а іншыя былі перакінутыя ў Феадосію на паўднёвым беразе Крыма. Гэта вялікі поспех Украіны.

Чарнаморскі флот Расіі ў Севестопалі Russian Black Sea Fleet of Sevastopol Черноморский флот России в Севастополе
Ілюстрацыйнае фота. Парад Чарнаморскага флота Расіі ў Севастопалі. Фота: Sergey Ponomarev / AP Photo 

Як піша The Wall Street Journal, Расія вывела большую частку свайго Чарнаморскага флота са сваёй галоўнай базы ў акупаваным Крыме. Гэта адбылося пасля серый удараў Украіны, нанесеных у апошнія тыдні, у выніку якіх былі сур'ёзна пашкоджаныя расійскія судны і сам штаб флоту.

Камандуючы паветранымі сіламі Украіны пацвердзіў, што расійскія караблі ў Крыме былі падбітыя заходнімі ракетамі Storm Shadow.

Вывад войскаў зʼяўляецца своечасовым стымулам для Украіны, бо яе контрнаступленне прасоўваецца павольней, чым планавалася, на фоне цяжкіх страт і палітычнага рознагалосся ў ЗША па пытанні аб фінансаванні намаганняў Кіева па выгнанні расійскіх акупацыйных сіл.

Выданне цытуе дзяржаўнага міністра узброеных сіл Вялікабрытаніі Джэймса Хіпі (James Heappey), які на канферэнцыі па бяспецы ў Варшаве на гэтым тыдні назваў разгрупаванне караблёў «функцыянальнай паразай Чарнаморскага флоту».

Спадарожнікавыя здымкі, датаваныя 1 кастрычніка і прадстаўленыя Planet Labs, паказалі, што асноўная частка вайсковых караблёў была перакінутая ў Новарасійск, у тым ліку тры дызельныя падводныя лодкі, пяць дэсантных караблёў і некалькі малых ракетных караблёў.

Як заявіў выданню старшы аналітык Цэнтра аналізу стратэгій і тэхналогій у Маскве Міхаіл Барабанаў, іншыя судны, у тым ліку вялікі дэсантны карабель, шэраг малых ракетных караблёў і новыя тральшчыкі, былі перакінутыя ў порт Феадосія, размешчаны далей на ўсход уздоўж Крымскага паўвострава.

Redeployment of ships of the Black Sea Fleet of RussiaПеремещение кораблей Черноморского флота России Перамашчэнне караблёў Чарнаморскага флоту Расіі
Перамяшчэнне караблёў Чарнаморскага флоту Расіі. Фота: rybar.ru

Аднак і з новых пазіцый караблі па-ранейшаму змогуць страляць крылатымі ракетамі па Украіне. 

Пры новым раскладзе адлегласць ад лініі судакранання ў Херсонскай вобласці і з боку Адэсы складзе 400 да Феадосіі і 580 км да Новарасійска, што перавышае баявую дальнасць крылатых ракет Storm Shadow і SCALP.

Хоць гэты крок можа ўяўляць сабой толькі часовую меру для абароны ад далейшых удараў Украіны, лагістычны галаўны боль, звязаны з перамяшчэннем некаторых з самых цяжкіх расійскіх караблёў, падкрэслівае пагрозу ўдарнага патэнцыялу Кіева.

Ёрук Ісік (Yoruk Isik), ваенна-марскі эксперт і кіраўнік кансалтынгавай фірмы Bosphorus Observer, заявіў, што на спадарожнікавых здымках бачныя сеткі і баржы, устаноўленыя ля ўвахода на верф у Феадосіі, што ілюструе занепакоенасць Расіі з нагоды далейшых нападаў Украіны на гэты абʼект.

Наталля Гумянюк, начальніца прэс-цэнтра Паўднёвага вайсковага камандавання Украіны, заявіла, што Украіна адсунула лінію фронту ў Чорным моры як мінімум на 100 марскіх міль (185 км) ад сваёй берагавой лініі. Цяпер расійскія караблі і катары Чарнаморскага флоту не заходзяць далей мыса Тарханкут на заходнім ускрайку Крымскага паўвострава.

Як паведамляе «Радыё Маяк», прадстаўнік прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў адмовіўся каментаваць паведамленні аб пераводзе Чарнаморскага флоту Расіі з Севастопаля ў Новарасійск і стварэнні марской базы ў Абхазіі.

«Не, я ніяк не магу гэта каментаваць. Натуральна, пытанні, звязаныя з дыслакацыяй нашых падраздзяленняў, нашых караблёў, нашых часцей, гэта <…> кампетэнцыя Міністэрства абароны», — сказаў Пяскоў.

Эксперты заўважаюць, што дзякуючы гэтым поспехам Украіна ўжо прарвала блакаду ўкраінскіх партоў, пазбавіўшы Чарнаморскі флот Расіі доступу да заходняй часткі Чорнага мора і адкрыўшы для Украіны новы калідор для экспарту ўкраінскіх тавараў, найперш збожжа.

Першае судна, якое выйшла па гэтым калідоры, адплыло ў жніўні, пры гэтым у апошнія дні колькасць суднаў, якія заходзяць на суднаходны шлях і пакідаюць яго, расце з нарастаючай хуткасцю. Па даных ВМС Украіны, на гэтым тыдні яшчэ 12 караблёў чакалі ўваходу ў калідор.

Чытайце яшчэ:

Пасля ўдалых атак на Крым Расія перавяла тры вялікія дэсантныя караблі з Чорнага мора ў Азоўскае — ВМС Украіны

Камандуючы паветраных сіл Украіны пацвердзіў, што расійскія караблі ў Крыме падбілі заходнімі ракетамі

На мысе Фіялент у акупаваным Севастопалі прагучалі выбухі, там вайсковая часць

Каментары4

  • Жыве Беларусь!
    06.10.2023
    Слава ўкраінскім ваярам, слава заходняй зброі і ўсім тым хто дапамагае раздушыць рашысцкую гадзіну!
  • Чаркашкварка
    06.10.2023
    Прыйдзецца вяртаць Крым.
  • bel
    06.10.2023
    mikola, тут павінен быць ваш дзяжурны каментар: “malajcy, dobra prydumali”

Цяпер чытаюць

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зарэгістравалі новы від птушак2

Ва Уруччы высекуць сквер пад праваслаўную царкву. Натхняліся раннехрысціянскай архітэктурай Рыма22

Трамп адмяніў сустрэчу з Пуціным у Будапешце1

ЗША абвясцілі пра санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»8

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска23

ЗША знялі ключавое абмежаванне на ўдары дальнабойнымі ракетамі па Расіі — WSJ5

Выбух адбыўся на абаронным заводзе ў Чалябінскай вобласці. Ёсць ахвяры6

Як Фядыніч адкрыў аўтобус Статкевічу на мяжы і як Вінярскі таксама выйшаў, каб застацца ў Беларусі. Новыя падрабязнасці3

Генеральны сакратар НАТА падтрымаў ідэю Трампа спыніць вайну ва Украіне па лініі фронту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць