Грамадства44

Жлабінчанку, якая «моцна любіць Лукашэнку», але паскардзілася на мясцовую міліцыю, не пакідаюць у спакоі. Яе зноў судзілі

Як паведамляюць гомельскія праваабаронцы, 70-гадовую пенсіянерку Еву Піскун цяпер судзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

 Ева Піскун

24 кастрычніка ў раённым судзе Жлобіна суддзя Святлана Рубахава разглядала адміністрацыйную справу па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыі), якая вялася супраць Евы Піскун.

Вынік пастановы суда праваабаронцам пакуль невядомы.

16 мая 2023 года ў судзе Жлобінскага раёна суддзёй Святланай Андрэевай разглядалася крымінальная справа, якая была ўзбуджана па артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса РБ (паклёп) у адносінах да Евы Піскун.

У кастрычніку стала вядома, што 70-гадовая жанчына да суда ўтрымлівалася ў ІЧУ Жлобіна і атрымала вялікі штраф.

Сваім сукамерніцам пенсіянерка распавядала, што назвала ў відэа ў сацыяльнай сетцы былога начальніка міліцыі службовым злачынцам, бо ён ніяк не рэагаваў на яе звароты. Ёй патэлефанавалі з пракуратуры пад маркай падпісаць нейкія дакументы. Нібыта яны разабраліся. Бабуля прыйшла, і яе затрымалі.

Адбылося гэта, нягледзячы на тое, што жанчына зʼяўляецца прыхільніцай Лукашэнкі.

— Бабуля расказвала: «Я ж вельмі моцна люблю Лукашэнку. Я прымала ўсе папраўкі, якія былі. Як так мяне маглі пасадзіць да суда?» — распавядала былая сукамерніца Евы Піскун.

Знаёмы жанчыны расказаў журналістам, што пасля здзекаў у ізалятары Ева знаходзіцца ў шоку. Суд прызначыў ёй вялізны штраф, які яна не ведае, як выплаціць.

Паводле «Флагштока», Генадзь Мельнік, з-за якога пенсіянерка трапіла пад пераслед, больш не ўзначальвае Жлобінскі РАУС — ён атрымаў павышэнне ў Следчым камітэце ў Гомелі. Аднак міліцыянты не пакідаюць Еву Піскун у спакоі.

Каментары4

  • пракоп
    25.10.2023
    придурок поставивший минус под постом вадима возьми люстэрка и там побачишь себя ватника не улавливающего сарказма
  • Лес рубят - щепки летят
    25.10.2023
    Лес рубят - щепки летят.
  • Сатурн
    26.10.2023
    Пускай посидит подумает над поправками более углубленно)))

Цяпер чытаюць

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?1

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка Алега Гайдукевіча працуе псіхолагам12

Украінскі сурок спрагназаваў, калі прыйдзе вясна2

20‑гадовая Кацярына Копіна знайшлася5

КДБ пачаў кар’еру Кардаш, падсунуўшы яе ў Мінску 55‑гадоваму гуру ўкраінскай журналістыкі15

У Іране арыштавалі сцэнарыста фільма «Простая выпадковасць», намінаванага на «Оскар»2

Лабковіч: Я не ўяўляў, у што гэта насамрэч ператворыцца і што мяне чакае далей у гэтай сістэме4

Трамп раз'юшыўся праз жарт пра сябе на «Грэмі»8

У Мінску на заняткі прыйшла толькі чвэрць школьнікаў

Колькі каштуе «прыкурыць» аўто ў моцны мароз?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?1

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць