Свет88

ХАМАС «узяў у палон» Віктара Медзведчука

Звязаныя з ХАМАС акаўнты сталі распаўсюджваць фота Віктара Медзведчука ў кайданках, выстаўляючы яго адразу за двух розных афіцэраў ЦАХАЛ, якія нібыта патрапілі ў палон да тэрарыстаў. Навіна стала трэндавай у арабскім твітары.

Адна з публікацый, на якой «кума Пуціна» Віктара Медзведчука выстаўляюць за нібыта палоннага палкоўніка арміі Ізраіля Яіра Шалама. Фота: арабскі твітар

Звязаныя з баевікамі ХАМАС медыя пахваліліся ўзяццем у палон высокапастаўленага ізраільскага афіцэра, якім, на здзіўленне знаёмых з сітуацыяй у нашым рэгіёне, аказаўся «кум Пуціна» Віктар Медзвядчук.

За арыгінал выдалі фота Медзведчука ў кайданках падчас арышту яго ўкраінскімі сілавікамі, якія злавілі таго пры спробе ўцёкаў з Украіны да пазіцый расійскіх войскаў.

Прычым Медзведчука выдалі адразу за двух нібыта палонных афіцэраў ЦАХАЛ: палкоўніка Яіра Шалама і генерала Іцхака Брыка. Па легендзе прахамасаўскіх каналаў, афіцэраў нібыта паланілі падчас ізраільскай наземнай аперацыі. Іх палон дагэтуль так і не быў афіцыйна пацверджаны Ізраілем.

Аднак навіна з фота Медзведчука днямі хутка разляцелася па арабскім твітары і стала трэндам. Карыстальнікаў пры гэтым нічога не збянтэжыла.

Прыводзім у якасці прыкладу некалькі публікацый. Спачатку «кума Пуціна» выдавалі за палкоўніка Яіра Шалама.

Пасля гэтага Медзвядчук рэзка «пераўтварыўся» ў ізраільскага генерала Іцхака Брыка. Прычым для абазначэння сапраўднага генерала Брыка прыхільнікі ХАМАС і іншыя карыстальнікі твітара прадоўжылі карыстацца выявамі палкоўніка Яіра Шалама і прымацоўваць у якасці крыніц буйныя арабскія выданні, як Al Arabia і гэтак далей.

У жыцці генерал Брык выглядае зусім інакш.

А вось сапраўднае фота генерала Іцхака Брыка. Цяпер ён у адстаўцы і дапамагае парадамі вайсковаму кабінету Ізраіля.

Іцхак Брык. Фота: Yonatan Sindel / Flash90

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • Сатурн
    31.10.2023
    Эти борадачи даже информационную войну вести не умеют))
  • Аўген
    31.10.2023
    Не выключаю, што гэтыя ціўцерскія паўстанцы стажыраваліся ў найлепшых падраздзяленнях тыкток-атрадаў кадырава)
  • Воля
    31.10.2023
    Не хочаце напісаць пра фэйк, які запусцілі афіцыяльныя акаунты Ізраіля ў сацсетках, пашэрыўшы фота забітага іх ракетай хлопчыка і напісаўшы, што гэта лялька? Ці гэта фэйк іншага кшталту?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць