Усяго патроху1414

«Пасля службы імкнуся дадому да жонкі Вольгі і сына, якога лічу сваім родным». Балаба распавёў пра новы шлюб

Камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба даў інтэрвʼю «Мінскай праўдзе», у якім сярод прапагандысцкай рыторыкі расказаў пра сваё асабістае жыццё.

 Дзмітрый Балаба. Фота: «Мінская праўда»

 Балаба кажа, што абодва яго сыны служаць у АМАПе.

«Я іх не пераконваў у гэтым і не настойваў. Старэйшы сын займаўся гандболам, і яму было 13 гадоў, калі паставіў мяне перад фактам, што будзе паступаць у Сувораўскую вайсковую вучэльню. Мусіць, я паказаў сваім прыкладам, часта браў з сабой на палігоны, стральбу. Дарэчы, унука таксама хацеў узяць з сабой на кваліфікацыйныя выпрабаванні. Малодшы сын скончыў ліцэй МУС», — кажа Балаба. 

Першым месцам працы яго малодшага сына была патрульна-паставая служба.

«Пасля гэтага вопыту прайшоў кваліфікацыйныя выпрабаванні і стаў уладальнікам запаветнага берэта, байцом падраздзялення АМАП», — распавядае Балаба.

Пра малодшага ж сына ён расказаў красамоўную гісторыю. 

«Малодшы захапляўся музыкай, на момант 2020 года ўжо служыў у АМАПе. Яму патэлефанавалі сябры, з якімі ён граў у невялікім музычным гурце, і папрасілі пагаварыць са мной, каб я аддаў распараджэнне і АМАП склаў шчыты. Мой сын адказаў вельмі выразна адмовай і папрасіў сваіх «сяброў» яму больш ніколі не тэлефанаваць», — перадае выданне словы Балабы.

Амапавец дадае, што на яго прыкладзе сыны бачылі не толькі «спецыфіку службы, фізічныя і эмацыйныя нагрузкі, але і важнасць надзейнага тылу для кожнага супрацоўніка падраздзялення — яго сямʼі».

«Магу з гонарам сказаць, што пасля службы і складанага дня заўсёды імкнуся дадому да жонкі Вольгі і сына, якога лічу сваім родным», — падзяліўся Балаба звесткамі пра сваю другую сямʼю.

Як можна меркаваць, Вольга — гэта Вольга Маршаловіч (Сышчанка) — актыўная ўдзельніца праўладных аўтапрабегаў.

Вольга Маршаловіч (Сышчанка) з Балабам

У Мінскім раённым судзе ў лістападзе 2021 года да аднаго года пазбаўлення волі асудзілі 34-гадовую Святлану Саўчанка. Яе абвінавацілі ў хуліганстве за тое, што 2 верасня 2020 года на праўладным аўтапрабегу ў Новай Баравой яна сарвала з машыны пластмасавае дрэўка і некалькі разоў стукнула па машыне Land Rover, якая ўдзельнічала ў ім. 

Пацярпелай па справе прызнаная адна з арганізатарак праўладных аўтапрабегаў Вольга Маршаловіч (Сышчанка).

Машына Маршаловіч

У канцы 2021 года кіберпартызаны апублікавалі зліў, у якім Балаба скардзіўся намначальніка Кастрычніцкага РУВД Дзмітрыю Беліку, каб той прыняў меры супраць Антона Матолькі, на сайце якога была апублікаваная інфармацыя пра прыватнае жыццё Балабы. У той жа гутарцы Балаба распавёў, што ён развёўся са сваёй былой жонкай і падзяліў з ёй маёмасць.

Каментары14

  • Шлюбны генерал
    09.11.2023
    Калі ўжо трэці шлюб з Кубраковым?
  • Alex
    09.11.2023
    балаба, помни про убийство Бондаренко, доживи до суда.

  • Еще один куколд
    09.11.2023
    У лукашистов такое часто бывает

Цяпер чытаюць

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай35

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Усе навіны →
Усе навіны

На «Дажынках» у Ваўкавыску Уладзімір Каранік пуляў капустай у баскетбольнае кольца ВІДЭА12

На вызваленых і дэпартаваных палітвязняў сабралі 111 тысяч еўра — як іх размяркуюць?21

У Беларусі хочуць увесці падатак на багацце13

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны15

Мінадукацыі апублікавала памятку, па колькі клетак трэба адступаць у школьных сшытках5

У ЗША заклапочаныя, каб пасля зняцця санкцый з «Белавія» дэталі для «Боінгаў» не траплялі ў Расію2

Ад закрыцця мяжы з Польшчай вялікія страты нясе не толькі Беларуская чыгунка, але і «Беларуськалій»7

Украінскія памежнікі: Расійскія войскі пасля вучэнняў у Беларусі не засталіся1

Новыя iPhone ужо ў Беларусі. Колькі каштуюць і ці варта ехаць па іх у Польшчу або Літву?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай35

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць