Усяго патроху

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму

У матрацы і пасцельнай бялізне могуць жыць сотні тысяч мікраскапічных кляшчоў, якія здольныя выклікаць алергію. І тое, што мы робім з ложкам адразу пасля абуджэння, можа ўплываць на ўмовы іх жыцця.

Фота: Polack / Vecteezy

Для многіх людзей раніца пачынаецца з простага рытуалу: прачнуцца, адсунуць шторы і заслаць ложак. Гэта дапамагае адчуць, што новы дзень пачаўся, а ў спальні адразу становіцца больш прыбрана. Але менавіта з апошнім пунктам спяшацца не варта, піша IFLScience.

Пакуль мы спім, арганізм працягвае працаваць. Мы дыхаем, пацеем і выдзяляем цяпло, каб падтрымліваць нармальную тэмпературу цела. У выніку за ноч у пасцелі назапашваецца вільгаць. Разам з адмерлымі часцінкамі скуры яна стварае спрыяльныя ўмовы для пылавых кляшчоў.

Гэтыя мікраскапічныя павукападобныя істоты жывуць у матрацах, падушках, коўдрах і мяккай мэблі і сілкуюцца адмерлымі клеткамі чалавечай скуры. У адным ложку іх могуць быць сотні тысяч, хоць заўважыць іх няўзброеным вокам немагчыма. Асабліва добра кляшчы адчуваюць сябе ў пасцельнай бялізне, бо падчас сну скура пастаянна з ёй кантактуе.

Саміх людзей пылавыя кляшчы не кусаюць і пад скуру не пранікаюць. Праблему ствараюць іх экскрэменты і рэшткі целаў, якія ўтрымліваюць алергены.

Паводле экспертаў, пылавыя кляшчы з'яўляюцца адной з самых распаўсюджаных прычын алергіі ў хатніх умовах. Яны могуць выклікаць чханне, насмарк і высыпанні на скуры, а ў людзей з астмай правакаваць яе абвастрэнне. Алергены пылавых кляшчоў выяўляюцца прынамсі ў адным ложку прыкладна ў чатырох з пяці амерыканскіх дамоў.

Каб зменшыць колькасць пылавых кляшчоў, спецыялісты рэкамендуюць рэгулярна мыць пасцельную бялізну і пыласосіць матрац. Але ёсць яшчэ адна простая парада: не спяшацца засцілаць ложак адразу пасля абуджэння.

Лепш адкінуць коўдру і даць прасціне і матрацу праветрыцца. Так вільгаць, якая назапасілася за ноч, будзе хутчэй выпарацца, а ўмовы для пылавых кляшчоў стануць менш спрыяльнымі.

Дадаткова можа дапамагчы сонечнае святло. Ультрафіялетавае выпраменьванне пры дастатковай інтэнсіўнасці здольнае знішчаць кляшчоў, а таксама некаторыя бактэрыі і грыбкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры праўдападобна разводзяць беларусаў — патрабуюць заплаціць падаткі

Латушка: Перамовы па Украіне могуць адкрыць магчымасці для Беларусі. Дэмсілы павінны быць за сталом11

«Я хачу развеяць міф, што я вельмі моцны чалавек, проста танк, бо многія ведаюць мяне з 2020-га». Размова з Галінай Казіміроўскай аб перамозе над цяжкім дыягназам1

Грамадзяніна Чэхіі, які прыехаў да хворай маці ў Беларусь, асудзілі на шэсць гадоў25

Унікальны тэлескоп вярнулі на верхнюю пляцоўку абсерваторыі Мінскага планетарыя1

Беларуса, які збіраўся на канцэрт у Франкфурце і прапаў, знайшлі праз тры тыдні2

Дзядок: «Ніякая палітычная мэта не каштуе жыцця людзей»? У вас нуль разумення палітыкі і нуль разумення жыцця72

Беларус адзін пабудаваў у Польшчы драўляны дом за 86 гадзін. Колькі ён каштуе і ці можна ў ім жыць зімой?7

У чыгуначнай катастрофе ў Іспаніі загінулі больш за 40 чалавек2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць