Эканоміка11

Ад 205 да 1500 рублёў: варыянты сустрэць Новы год у «гістарычным стылі»

Паглядзелі, што прапануюць беларусам найбольш папулярныя гістарычныя комплексы на Новы год.

Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій Дудуткі. Фота з сайту dudutki.by

Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій Дудуткі

Тут абяцаюць навагоднюю шоу-праграму. На сайце Дудутак пазначана, што ёсць магчымасць правесці навагодні банкет як на рускай, так і на беларускай мове.

Большасць прапанаваных варыянтаў разлічана на вялікія кампаніі — каля пяцідзесяці чалавек. Але магчыма замовіць святкаванне на кампанію, у якой да пятнаццаці чалавек. Тады кошт праграмы на чалавека складзе 205 рублёў. У гэтую цану ўваходзіць банкет, праца DJ і вядучага.

Парк інтэрактыўнай гісторыі Сула. Фота з сайту parksula.by

Парк інтэрактыўнай гісторыі Сула: дракон ноччу, пахмельная юшка зранку

Забаўляльная праграма на навагоднюю ноч у Суле будзе даволі традыцыйнай. Запланаваныя віншаванні ад Дзеда Мароза і Снягуркі, выступ кавер-бэнду, гульні і конкурсы ад Дракона.

Абяцаюць, што банкетнае меню ад шэф-кухара прыемна здзівіць нават гурманаў. Зранку 1 студзеня гасцей чакае працяг святочнай праграмы і пахмельная юшка.

Кошт святочнай вячэры і пражывання ў гатэлі для дарослага — 630 рублёў. Для дзяцей з 3 да 14 гадоў вячэра каштуе 250 рублёў і яшчэ 60 рублёў неабходна даплаціць за месца ў гатэлі. Для падлеткаў ад 14 да 17 гадоў вячэра каштуе 350 рублёў і таксама неабходна даплаціць 60 рублёў за размяшчэнне ў гасцініцы.

Этна-культурны турыстычны комплекс «Наносы Адпачынак». Фота з сайту nanosyotdyh.by

Этна-культурны турыстычны комплекс «Наносы Адпачынак»

У гэтым турыстычным комплексе гасцям прапаноўваюць застацца на тры ночы — з 30 снежня да 2 студзеня. Каштуе гэта 5800 рублёў за ўвесь час для кампаніі з чатырох чалавек (калі здымаць грамадскую хатку) ці 9500 рублёў для кампаніі з шасці чалавек (калі здымаць мяшчанскі домік). Пазначана, што і грамадская хатка, і мяшчанскі домік не маюць тэлебачання і інтэрнэту — каб дапамагчы людзям адчуць сябе ў XIX стагоддзі. Затое ёсць лазні.

Этна-культурны турыстычны комплекс «Наносы Адпачынак». Фота з сайту nanosyotdyh.by

У кошт уваходзіць святочная праграма, пражыванне і трохразовае харчаванне. Абяцаюць таксама экскурсіі па шасці музеях комплексу, выступ музычнага калектыву на свежым паветры, карагоды, песні, танцы і конкурсы.

Увечары 31 снежня па хатках з віншаваннямі пройдуць Дзед Мароз і Снягурка з падарункамі. У першы дзень Новага года гасцям прапануюць гарбату на траве, глінтвейн і пахмельную юшку.

Ва ўсіх ахвочых таксама будзе магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класе па выпечцы хлеба, паглядзець коннае шоу. Дзецям прапануюць пракаціцца на асле ці поні.

Каментары1

  • mikola
    21.11.2023
    Gary jano usi garam ! Novy God (dasc Bog) u Polskai adznaczu ci u Brusseli(NL)......

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска2

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках30

Беларус у 82 гады пераплыў Басфор1

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам10

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд22

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы30

Беларускі тэатр лялек пакажа спектакль бясплатна1

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска2

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць