Прапагандыст Рыгор Азаронак пагаварыў пра будучыя выбары са старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігарам Карпенкам. У тым ліку спытаў, навошта Карпенка сустракаўся з сілавікамі і ці будуць яны прадстаўлены ва Усебеларускім народным сходзе.

Ігар Карпенка нядаўна сустракаўся з байцамі вайсковай часці 3214.
«Па законе ваеннаслужачыя і партыі — гэта розныя рэчы. Тым не менш, у жыцці мы бачым, што ад іх у тым ліку палітычнай пазіцыі ў 2020 годзе шмат залежала. Як яны выйдуць, як прадэманструюць сябе, якія словы гаварылі нашы сілавікі і гэтак далей. Магчыма, УНС (Усенародны беларускі сход. — НН) дасць ім магчымасць сваю дзяржаўную, жалезную, прапрэзідэнцкую пазіцыю выказаць і абараняць?» — задаў пытанне Азаронак.
Карпенка пагадзіўся і адзначыў: «Мы павінны ўспрымаць ваеннаслужачых, прадстаўнікоў сілавых структур як грамадзян Рэспублікі Беларусь».
Як патлумачыў Карпенка, з сілавікамі яны сустракаліся як з шараговымі выбарцамі, а не прасілі ў іх дапамогі правесці выбары. У гэтым «нічога новага і асаблівага няма», заявіў ён, бо падобныя сустрэчы праводзяцца з дактарамі і настаўнікамі.
Як тлумачыць Карпенка, па новым выбарчым заканадаўстве, у ЦВК зʼявілася новая функцыя — «удзел у арганізацыі і метадычнае суправаджэнне асветнай дзейнасці, фармаванне прававой культуры маладых грамадзян у сферы выбарчага права і выбарчых тэхналогій».
У гэтым напрамку ЦВК, па словах яе старшыні, актыўна працуе: «У нас зʼявіліся такія грамадскія структуры, як моладзевая рада пры ЦВК. Цяпер ідзе фармаванне экспертнай рады пры ЦВК. Гэта гаворыць пра тое, што мы дастаткова адкрытая структура і ўзаемадзейнічаем з грамадзянамі, у тым ліку выбарцамі.
Мы таксама вядзем прыём грамадзян, адказваем на пытанні ў рамках сваёй кампетэнцыі. У нас будзе працаваць інфармацыйны цэнтр ЦВК 24-26 лютага, прамая тэлефонная лінія. Таму гэта звычайная работа ЦВК у адпаведнасці з заканадаўствам.
І дакладна мы не ездзілі прасіць дапамагчы правесці выбары. Выбары арганізуе тая сістэма камісій, якімі мы кіруем у адпаведнасці з заканадаўствам».
Чытайце яшчэ:
Карпенка — вайскоўцам: Мы павінны паставіць заслон знешняму ўмяшанню ў перыяд электаральных кампаній
«Могуць прыехаць». Карпенка пракаментаваў адсутнасць выбарчых участкаў за мяжой
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Пора, в узаконенном беззаконии, норму прописать, что правом голоса обладают только сотрудники мвд, совмина, ап, кгб, оац, мо....
Тогда всё честно будет.