Да Зямлі рухаецца велізарная сонечная ўспышка класа X. Над Беларуссю можа паўтарыцца паўночнае ззянне
Днямі на Сонцы адбыліся адразу тры магутныя каранальныя выкіды, якія зараз ляцяць да Зямлі і могуць выклікаць па ўсім свеце збоі ў працы радыё, мабільнай сувязі, інтэрнэту і электрасетак. Планету чакае «моцнае паўночнае ззянне».

Выданне Forbes са спасылкай на касмічнае агенцтва NASA і сэрвіс адсочвання сітуацыі на Сонцы SpaceWeather.com паведамляе, што 30 лістапада — 1 снежня на Зямлю абрынецца велізарны сонечны ўсплёск класа X (адзін з самых магутных класаў), які складаецца з трох асобных вялікіх сонечных выкідаў.
Планета можа сутыкнуцца з перабоямі працы спадарожнікаў, электрасетак, інтэрнэту, а таксама радыё і мабільнай сувязі. Метэазалежныя людзі могуць адчуць пагаршэнне свайго стану здароўя.
Geomagnetic Storm Warning Upgraded: Potential for X-Class Solar Flare.
Experts have upgraded the geomagnetic storm warning, anticipating a solar flare of Squire X-Class magnitude. This solar event could have significant impacts on Earth's magnetosphere, potentially affecting… https://t.co/RqUgHicmKM pic.twitter.com/koVr5wygT7
Эксперты адзначаюць, што гэтым разам геамагнітная бура на планеце будзе класа G4, што адпавядае 6-7 балам па 10-бальнай шкале. Зафіксаваная моц сонечнага ўсплёску — M9.82 (што адносіць яго да класа X).
Forbes са спасылкай на навукоўцаў таксама дадае, што па ўсёй Зямлі можа назірацца «моцнае паўночнае ззянне».
«Улічваючы моц сонечнай буры, паўночнае ззянне адбудзецца пераважна ў сярэдніх шыротах планеты», —сказала супрацоўніца сэрвісу адсочвання сітуацыі на Сонцы SpaceWeather.com, доктар Таміта Скоў.
Гэта значыць, што паўночнае ззянне, якое бачылі беларусы на поўдні краіны 5 лістапада, можа паўтарыцца ізноў.
На карысць гэтай магчымасці гаворыць яшчэ і тое, што, паводле расійскага агенцтва «РІА Новості», над Масквой 30 лістапада — 1 снежня можна будзе таксама назіраць паўночнае ззянне.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары