Некалькі дзён таму Фонд салідарнасці «Байсол» адкрыў калядны збор для дзяцей, чые бацькі апынуліся ў турме па палітычных матывах. Планавалася сабраць 20 000 еўра: па 100 еўра на кожнае дзіця.

«У многіх беларускіх дзетак хтосьці з бацькоў (а часам і абодва) у гэты час знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах. Многія сем'і вымушаныя будуць сустракаць навагоднія святы ў чужой краіне, у растанні, не маючы магчымасці зрабіць традыцыйныя падарункі родным. Для нас, Беларускага фонда салідарнасці «Байсол», важна, каб у гэтыя часы ў сем'ях палітзняволеных свята адбылося нягледзячы ні на што», — тлумачылі аўтары ініцыятывы ідэю збору.
Сёння стала вядома, што неабходная сума сабраная. Па стане на 14:45 сабрана 20 028 еўра, і збор працягваецца.
У «Байсол» дадаюць, што калі вы родны палітзняволенага альбо вызвалены палітзняволены, для атрымання дапамогі запоўніце гэтую заяўку да 9 снежня ўключна.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары