Усяго патроху33

У гродзенскай краме малако «амаладзілі» на тыдзень звычайнай ручкай

У Гродне пакупнік заўважыў у краме малако, дату вырабу якога, як ён упэўнены, выправілі звычайнай ручкай. Чалавек, які даслаў фота і відэа ў рэдакцыю выдання Newgrodno.by, лічыць, што сутыкнуўся з нядобрасумленным падыходам да рэалізацыі прадукцыі.

«Я хацеў купіць малако. Узяў пакет, аўтаматычна глянуў на дату вырабу. Яна мне падалася дзіўнай», — расказаў мужчына.

Лічба 22, па яго словах, на пакеце была ручкай выпраўленая на 28. І так было на ўсіх пакетах у скрыні.

«Я стаў здымаць на відэа. Персанал у краме абурыўся гэтым. Але скрыню вынеслі. Што гэта было такое?», — здзіўляецца чалавек. Паводле яго слоў, усё адбылося 30 лістапада.

Тэрмін прыдатнасці малака ў такой упакоўцы 8 дзён. І да гэтай даты, калі прадукт сапраўды вырабілі 22 лістапада, малако ўжо набліжалася да статусу «пратэрміноўкі», а праз выпраўленне прадукт «амаладзілі» амаль на тыдзень.

«Па гэтым пытанні праводзім ўнутраную праверку. Па выніках праверкі, калі будзе ўстаноўленая віна супрацоўнікаў крамы, яны будуць прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці»» — пракаментавалі Newgrodno.by сітуацыю прадстаўнікі гандлёвай сеткі.

Каментары3

  • даведка
    01.12.2023
    Нынешнее белорусское молоко, а тем более эта подкрашенная водица не испортится даже через 8 x 2 = 16 дней.
  • даведка
    01.12.2023
    Более продвинутые торговые сети реализуют молочку и другое в последний день по уценке 25% и даже 50%.
  • Гэта што
    01.12.2023
    Бачылі б вы як яны на выбарах галасы падмалеўваюць!

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць