Усяго патроху

Які пральны сродак лепшы: у выглядзе парашку, у капсулах ці вадкі?

Залежыць ад тэмпературы прання, тыпу машыны і вашых мэтаў.

Фота: vecteezy

Кароткая гісторыя пральных капсул

Капсулы для прання былі ўпершыню прадстаўлены ў 1960-х гадах, калі Procter & Gamble выпусціла іх пад маркай Salvo ў якасці альтэрнатывы вадкім і парашковым мыйным сродкам. Таблеткі дрэнна раствараліся і былі зняты з прылаўкаў у 1970 годзе. Праз дзесяць гадоў P&G зноў паспрабавала з пакуначкамі Cheer Power, але і яны таксама не ўразілі спажыўцоў.

Толькі ў 2012 годзе капсулы знайшлі сваё месца ў свеце прання, калі P&G нарэшце дасягнула поспеху з Tide PODS, і з таго часу многія іншыя вытворцы пайшлі па іх слядах. Цяпер на рынку шмат пральных капсул усіх марак.

Як працуюць капсулы для прання

Як і капсулы для пасудамыйнай машыны, пральныя капсулы ўтрымліваюць вадкія або парашковыя ачышчальныя інгрэдыенты ўнутры растваральнай плёнкі. Іх можна дадаваць непасрэдна ў барабан пральнай машыны. Калі капсула трапляе ў ваду, плёнка растае, вызваляючы ачышчальныя інгрэдыенты ў дзікі свет забруджанага адзення.

Плюсы пральных капсул

Акрамя відавочнага фактару зручнасці, многія людзі лічаць капсулы лепшымі за тыя ж вадкія мыйныя сродкі, таму што капсулы змяшчаюць выразна адмераную колькасць мыйнага сродку. У Tide таксама сцвярджаюць, капсулы працуюць лепш не толькі з гэтай прычыны, але і таму што яны маюць больш канцэнтраваныя ачышчальныя інгрэдыенты.

Некаторыя сродкі, напрыклад Tide 3-in-1, тэарэтычна могуць выконваць задачу трох розных прадуктаў, бо адна капсула змяшчае адразу пральны сродак, кандыцыянер (ён жа змякчальнік тканіны) і выдаляльнік паху. А калі вы жывяце ў малюсенькай кватэры і не маеце шмат месца для захоўвання, гэта можа зэканоміць неабходнае месца ў ванным пакоі.

Мінусы пральных капсул

Вядома, капсулы для бялізны не ва ўсіх адносінах пераўзыходзяць звычайныя мыйныя сродкі. Па-першае, яны звычайна даражэйшыя за іншыя віды мыйных сродкаў. Некаторыя з іх могуць каштаваць на 50 адсоткаў даражэй за танныя парашковыя варыянты, якія з’яўляюцца самымі бюджэтнымі.

Па-другое, нягледзячы на зручную выразна адмераную колькасць мыйнага сродку ў капсулах, гэтая ж зручнасць таксама і абмяжоўвае вас. З вадкімі і парашковымі сродкамі ў вас значна больш кантролю. Напрыклад, калі вы хочаце папраць невялікую колькасць адзення, то можаце адпаведна выбраць меншую колькасць парашку ці вадкасці.

Першыя капсулы для мыцця Salvo з'явіліся ў 1960-х гадах, але не сталі папулярнымі з-за дрэннага растварэння ў вадзе / Выява: Wikimedia /(CC BY-SA 2.0)

Гэтак жа ў выпадку, калі вам трэба папраць нейкую невялікую колькасць далікатных вырабаў: адной капсулы можа быць зашмат. І часам гэта можа прывесці да назапашвання хімічных рэчываў на вашай вопратцы, што, мякка кажучы, не вельмі добра для скуры. З капсуламі вы таксама не зможаце папярэдне апрацаваць стойкія плямы, як гэта можна зрабіць вадкімі мыйнымі сродкамі. А калі вы звычайна мыеце далікатныя рэчы ўручную, то вам таксама спатрэбіцца нешта для гэтага.

І апошняя рэч, якая выклікае занепакоенасць: у 2012 годзе Цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША выпусцілі папярэджанне пасля таго, як каля 500 дзяцей атруціліся ў выніку ўжывання пральных капсул. Таму не забывайце захоўваць падобныя рэчы ў месцах, недаступных дзецям.

Плюсы і мінусы парашку

Відавочнай перавагай парашковых сродкаў з'яўляецца кошт. Апроч гэтага, парашок у тэорыі можа быць больш экалагічным за іншыя варыянты, бо для яго вытворчасці патрабуецца менш упакоўкі і вады. (Калі вы хочаце быць па-сапраўднаму экалагічна чыстым чалавекам, вы можаце зрабіць свой уласны парашок: сёння ў ютубе хапае рэцэптаў на розны густ.)

Самая вялікая праблема парашку ў тым, што ён не заўсёды цалкам раствараецца ў пральных машынах, асабліва калі вы мыеце вопратку ў халоднай вадзе. Таму калі вы хочаце выкарыстаць парашок для папярэдняй апрацоўкі плям, зрабіце пасту, дадаўшы гарачай вады, і нанясіце яе на плямы крыві, гліны або іншага бруду, раіць Howstuffworks.

Плюсы і мінусы вадкага мыйнага сродку

Вадкія пральныя сродкі каштуюць даражэй, чым парашковыя, але танней, чым капсулы. І галоўны іх плюс, бадай: яны не пакінуць слядоў на вопратцы незалежна ад тэмпературы вады.

Вадкі сродак для мыцця таксама з'яўляецца зручным варыянтам для ручнога прання, бо вам не трэба чакаць, пакуль мыйны сродак растворыцца ў вадзе, як гэта было б з парашком або капсулай.

Вадкі сродак для мыцця таксама зручны для выдалення плям, а асабліва эфектыўны пры выдаленні тлушчавых і алейных плям: перад асноўным мыццём вам трэба проста папярэдне апрацаваць пляму невялікай колькасцю вадкага сродку.

Як выбраць правільны сродак

Перш чым разглядаць плюсы і мінусы розных сродкаў, трэба вызначыць свае патрэбы ў пранні. Некаторыя пытанні могуць дапамагчы вам з выбарам:

  • наколькі адчувальная ў вас скура?
  • якая ў вас пральная машына і з якімі сродкамі яна можа быць сумяшчальная?
  • куды ідзе ваш мыйны сродак — непасрэдна ў барабан ці ў скрыню для мыйных сродкаў?
  • ці патрэбны вам спецыяльныя мыйныя сродкі для розных сітуацый (напрыклад, далікатнае і працоўнае адзенне) або хопіць адной формулы, якая зробіць усё?
  • пры якой тэмпературы вы звычайна пераце бялізну?

Дарэчы, у Старажытным Рыме людзі выкарыстоўвалі чалавечую мачу для ачысткі сваёй бруднай бялізны — і, кажуць, гэта сапраўды працавала. Спадзяемся, нам не давядзецца правяраць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу2

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Усе навіны →
Усе навіны

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні9

За права на аднадзённае наведванне Венецыі збіраюцца браць па 30 еўра. Цяперашні збор нікога не спыняе3

Польская «Лялька» стала сусветным хітом Netflix. Што гэта за серыял і чаму вакол яго спрачаюцца7

У Маладзечне мужчына скраў машыну ў чужой дзяўчыны, каб даехаць да сваёй. Але ездзіць не ўмеў1

Мінчука запрасілі зняцца ў кіно. Але цікавы рэжысёрам быў зусім не ён

Незапатрабаванае арэнднае жыллё могуць прадаваць за адну базавую

У Кіеве затрымалі расійскую агентку, якую пераправілі праз Беларусь. Яна планавала палітычнае забойства10

На амерыканскай авіябазе ў Германіі разбіўся вайсковы самалёт

Закінутыя сядзібы і касцёлы Беларусі стануць лакацыямі для новай відэагульні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу2

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць