Грамадства

Затрымалі працаўніка Беларусбанка, які ўдзельнічаў у беларускіх шэсцях з 2015-га

ГУБАЗіК змушае яго размаўляць турэмным жаргонам.

Артур Філіпаў. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Затрымалі 35-гадовага Артура Філіпава. Мінчук у 2006-м паступіў на эканаміста ў Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва. А пасля сканчэння інстытута працаваў у банку — апошнім месцам працы мужчыны стаў Беларусбанк.

У відэа сілавікоў мужчына кажа, што ўдзельнічаў у шэсцях пад нацыянальнай сімволікай з 2015 года. ГУБАЗіК дэманструе адзін з фотаздымкаў Андрэя падчас шэсця ў Курапаты на Дзяды, апошняе такое праходзіла ў 2019-м.

Днямі яго затрымалі. Андрэю закідаюць удзел у пратэстах, падпіскі на розныя «экстрэмісцкія» каналы, перасыланне інфармацыі ў чат-боты медыя і «Голас», а таксама «распаўсюд нацысцкай сімволікі».

У канцы відэа яго змушаюць сказаць «вечар у хату, чыфір у радасць, фарту масць».

У мужчыны не пачышчаныя адкрытыя старонкі ў сацсетках. Выглядае, гэта і стала першапачатковай прычынай ягонага затрымання.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

Выставілі на аўкцыён завод, дзе рабілі культавыя сыркі з пандай1

Турыстычны аўтобус з Беларусі ўразіў аўстрыйцаў сваім тэхнічным станам ФОТА16

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін134

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць