Гісторыя11

Вялізныя могілкі каменнага веку каля палярнага круга здзівілі археолагаў

Могілкі, якім 6500 гадоў, могуць быць у пяць разоў большыя, чым меркавалася — гэта кардынальна перазагружае ўяўленні даследчыкаў аб паўночным дагістарычным жыцці.

Адна з ям каменнага веку, знойдзеная ў Tainiaro / Фота: Tuija Laurén

Глеба на адных з найбуйнейшых могілках каменнага веку ў Еўропе настолькі кіслая, што ўсе чалавечыя парэшткі там расклаліся яшчэ тысячы гадоў таму. Могілкам, размешчаным у Таін'яра ў фінскай Лапландыі, 6500 гадоў. Яны знаходзяцца прыкладна за 80 кіламетраў на поўдзень ад Палярнага круга. 

Раскопкі, што праводзіліся яшчэ ў 1980-90-ых гадах, выявілі там каля сарака магіл. Але ў выніку раскопак, праведзеных у 2018 годзе, выявілася, што некалі там былі пахаваныя не менш за 120 чалавек, што ўтрая перавышае папярэднія ацэнкі (а па некаторых ацэнках пахаванняў было больш за 200). Даследаванне каманды было апублікавана ў канцы лістапада ў археалагічным выданні Antiquity і на сайце Cambridge University Press.

«Магілы каменнага веку пакідаюць пасля сябе толькі формы ям і чырвоную вохру, якой у Таін'яра мала», — цытуе фінскага археолага і вядучага аўтара даследавання Акі Хаканена Gizmodo. — «Доказы даволі няўлоўныя».

Месца меркаваных могілак на мапе / Выява: Cambridge University Press

Чырвоная вохра была звычайнай фарбай у перыяд неаліту і выкарыстоўвалася ў некаторых цырымоніях, такіх як, напрыклад, пахаванні. Так, нядаўнія сведчанні з аднаго з самых вядомых неалітычных паселішчаў у Турцыі гавораць аб тым, што мёртвых эксгумавалі, а потым размалёўвалі з дапамогай чырвонай вохры і кінавары.

Хаця каманда лічыць, што Таін'яра было месцам пахавання, гэта толькі гіпотэза. Аднак даследчыкі кажуць, што на гэты момант меркаванне аб тым, што вялікія могілкі, падобна, існавалі паблізу палярнага круга, павінна прымусіць нас перагледзець нашы ўяўленні аб поўначы і яе месцы ў дагістарычны перыяд.

Хоць ямы ў Таін'яра маюць форму магіл, чырвоная вохра была знойдзена толькі ў 23 з іх. Некаторыя з ямаў утрымлівалі попел і драўняны вугаль, што прывяло аўтараў да думкі, што прынамсі некаторыя з ям у Таін'яра былі вогнішчамі.

Даследчыкі кажуць, што аналіз новых узораў глебы на наяўнасць скамянелых валасоў, збор старажытнай ДНК непасрэдна з глебы падчас раскопак на астатняй тэрыторыі (чатыры пятыя якой яшчэ не даследаваныя) цалкам могуць праясніць карціну.

Каментары1

  • Дзынк
    22.12.2023
    А мяне не зьдзівіла гэтая навіна. Вядома ж людзі прасоўваліся на Поўнач па меры адыходу ледавіка. На тэрыторыі Латвіі былі знойдзены факты прысутнасьці чалавека, якім узрост каля 9 тыс.гадоў, дык чаму знаходкі ў Фінляндыі некаму падаюцца неверагодна дзівоснай навіной ?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць