Як выглядаюць тунэлі ХАМАСа — глыбіня да 50 метраў, можна ездзіць на аўто ФОТЫ
Гісторыя тунэляў пад сектарам Газа пачынаецца з 1980-х гадоў. Спачатку яны выкарыстоўваліся для кантрабанды. Пазней тунэлі сталі служыць ХАМАСу і іншым групоўкам баевікоў месцамі вытворчасці і захавання зброі, перамяшчэння пад зямлёй, навучання баевікоў, здзяйснення нападаў, перамяшчэння закладнікаў і адыходу незаўважанымі.

Гэтую сетку тунэляў у прастамоўі называюць «метро Газы». Мяркуецца, што яна складаецца з прыкладна 1300 тунэляў, а іх агульная даўжыня складае, па розных ацэнках, ад 400 да 500 кіламетраў.

Па словах прадстаўнікоў ЦАХАЛ, тунэлі знаходзяцца пад школамі і спартовымі цэнтрамі, мячэцямі і бальніцамі на тэрыторыі ўсяго сектара Газа. Так, у лістападзе 2022 года Агенцтва ААН для дапамогі палесцінскім бежанцам і арганізацыі работ (UNRWA) паведаміла, што знайшла тунэль пад пачатковай школай.

24 кастрычніка 2023 года ХАМАС вызваліў 85-гадовую закладніцу, якая расказала, што іх вялі дзве-тры гадзіны па сырых тунэлях, пакуль яны не патрапілі ў вялікую залю. Па словах жанчыны, баевікі падрыхтавалі чыстыя памяшканні з матрацамі на зямлі, а закладнікаў у падзямеллях рэгулярна наведвалі медыкі.

Некалькі дзён таму ізраільскія ваенныя абвясцілі пра выяўленне аднаго такога тунэля на поўначы сектара Газа. Ён мае некалькі адгалінаванняў і развязак. Самае буйное з выяўленых мае даўжыню каля чатырох кіламетраў і на некаторых участках ідзе пад зямлю на глыбіню да 50 метраў. Тунэль дастаткова шырокі, каб унутры маглі праехаць транспартныя сродкі.

Як сцвярджаецца, з тунэля можна было патрапіць у офісы і апартаменты палітычнага і вайсковага кіраўніцтва ХАМАС. Апроч звычайных сходаў, для пранікнення ў падземную сістэму выкарыстоўваліся ліфты.

Тунэль мае таксама лініі водаправода, электрычнасці і сувязі. «Такім чынам, тэрарысты ХАМАС мелі магчымасць як збегчы, так і заставацца ў сваіх схованках на працягу дастаткова доўгага перыяду», — цытуе інтэрнет-выданне Spiegel паведамленне ЦАХАЛ.
Чытайце яшчэ:
ХАМАС адхіліў прапанову Ізраіля аб перамір'і ў абмен на вызваленне закладнікаў
WSJ сцвярджае, што Ізраіль плануе затапіць тунэлі ХАМАС марской вадой. Ці рэальна гэта?
Цяпер чытаюць
На Афоне адшукалі тры невядомыя раней асобнікі Астрожскай Бібліі. Для яе стварэння друкар Іван Фёдараў, выхадзец з Беларусі, выкарыстоўваў тэксты Скарыны
Каментары
НН абслугоўвае ваенную прапаганду чужой краіны, якая падтрымлівае і вызнае Лукашэнка, і было якой ўсё роўна было нават на збіццё свайго грамадзяніна 9 жніўня.