У Празе абрабавалі беларускую Клубоўню. У ёй шмат гадоў збіраюцца актывісты беларускай дыяспары
У сталіцы Чэхіі абрабавалі беларускую Клубоўню — месца, дзе ўжо шмат гадоў збіраюцца актывісты беларускай дыяспары.

Як стала вядома «Радыё Свабода», з памяшкання вынесены стары кампʼютар і праектар. Больш дакладная інфармацыя пра скрадзеныя рэчы зʼявіцца пазней.
Беларуская Клубоўня — памяшканне на адной з цэнтральных вуліц Прагі, дзе ўжо шмат гадоў збіраюцца актывісты беларускай дыяспары, ладзяць палітычныя ды культурніцкія мерапрыемствы, сустрэчы з беларускімі апазіцыйнымі палітыкамі, грамадскімі дзеячамі, пісьменнікамі і мастакамі. У верасні ў Клубоўні праходзіла сесія Рады БНР.
Тут жа размешчана і беларуская бібліятэка, якая налічвае некалькі тысячаў тамоў твораў мастацкай літаратуры, выданняў па гісторыі Беларусі.
Паліцыя прыбыла на месца, распачатае следства.
-
«Вы жывыя?» У Беларусі мядзведзі палезлі ў палатку да турыстаў ВІДЭА
-
Два 17‑гадовыя падлеткі ў Брэсце скралі ў маці сябра 200 тысяч рублёў і набылі два аўтамабілі ды некалькі гаджэтаў
-
«Працаваў у дальнабоі больш за 20 гадоў». Што вядома пра загінулага ў страшным ДТЗ у суботу пад Старымі Дарогамі кіроўцу грузавіка?
Каментары