Усяго патроху33

За колькі прадаюць савецкія ёлачныя цацкі? Паглядзіце, ці не можаце вы разбагацець

Пры падрыхтоўцы да зімовых свят некаторыя не толькі імкнуцца ўпрыгожыць сваю хату, але і жадаюць пазбавіцца ад таго, што ўжо не актуальна. Перш чым аддаць ці выкінуць такія рэчы, паглядзіце, а ці не рарытэт захоўваецца ў шафе. За тое, што ўжо даўно вам не трэба, можна атрымаць нядрэнныя грошы, піша «Першы Пінскі».

Ёлачныя цацкі з СССР

У абʼяве з Жодзіна пазначана, што цацкі з часоў СССР у ідэальным стане. За 15 штук прадавец хоча 4500 рублёў.

Ёлачныя цацкі за 4500 рублёў

Цацкі з Гомеля ацэньваюцца ў 600 рублёў. У апісанні тавару прадавец піша, што ёлачныя цацкі прадаюцца адным лотам. Колькасць — больш за 500 штук. Звяркоў, чалавечкаў — больш за 150 штук, фігурак — больш за 200 штук.

Цацкі прадаюцца адным лотам

 У Мінску за пяць ёлачных цацак савецкіх часоў хочуць 500 рублёў. Зроблены са шкла, магчымы торг.

Яшчэ адна абвестка з Мінска, у якой пазначана, што прадаецца рэдкая ёлачная цацка «Залаты капыток». Цана за штуку — 200 рублёў. Стан, як сцвярджае прадавец, выдатны.

З апісаннем прадаўца немагчыма не пагадзіцца, бо пры запыце «Залаты капыток» пошук выдае толькі абʼявы пра цацку «Сярэбраны капыток». І толькі на расійскіх сайтах. 

Дзед Мароз савецкіх часоў за 200 рублёў таксама жадаюць прадаць у сталіцы. Прадавец дае вельмі абʼёмнае апісанне. Выраблены з ваты і папʼе-машэ, твар — кераміка, акуратны роспіс уручную. Халат з матэрыі. Барада з ваты. Падстаўка з фанеры. Да мяшка Дзеда Мароза прымацаваны шкляныя цацкі.

Гэты Дзед Мароз будзе сустракаць ужо 44-ты Новы год

Стан добры. Усё роднае, арыгінальнае, без рэстаўрацыі. Маюцца невялікія пашкоджанні на падстаўцы, пара маленькіх дэфектаў на футры па каўняры. 

Год нараджэння: 1980. 

Рост дзядулі: 70 см. 

Якія цэны на іншых сайтах

На іншай пляцоўцы цэны за ёлачныя цацкі часоў СССР не меншыя. Напрыклад, у Віцебску прадавец просіць за свой лот 5000 рублёў. Прадаецца оптам, ад 1000 штук.

 Цацкі прадаюцца ад 1000 штук

Лот з Гродзенскай вобласці ў колькасці 600 штук ацэньваецца ў 1300 рублёў. 

Велізарны лот цацак СССР

Насамрэч абʼяў аб продажы навагодніх цацак савецкага часу вельмі шмат. І калі хтосьці хоча проста вызваліць месца ў доме, то іншыя — нядрэнна зарабіць. Вось яшчэ некалькі абʼяў, з найболей дарагіх.

 Дзве ёлачныя верхавіны ГДР за 850 рублёў
Ёлачная ватная цацка «Клоун на трапецыі». Цана — 545 рублёў
Дзед Мароз 1940-х гадоў з гіпсу. Цана — 500 рублёў

Паглядзіце, быць можа і ў вас пыляцца ў шафе вялікія грошы.

Каментары3

  • Дональд
    27.12.2023
    А ёсць цацка ў выглядзе У І Леніна?
  • спортлото
    27.12.2023
    "Лот з Гродзенскай вобласці ў колькасці 600 штук ацэньваецца ў 1300 рублёў."
    муж бондаревой работал на фабрике елочных игрушек?
  • рамана карцэра
    27.12.2023
    Дональд, акцябрацкі значок? ёсць. металічны па 5, а пластмасавы патры

Цяпер чытаюць

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі11

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, што за «сіндыкат» стаіць за сайтам, які вярбуе беларусаў ваяваць за Расію3

Сузаснавальніца «Макей» сыходзіць з кампаніі і засяродзіцца на ўласным брэндзе2

У Польшчы затрымалі расіяніна, які збіраўся забіць украінца з амерыканскім пашпартам2

Упершыню падняўся ў неба найбуйнейшы ў свеце электрычны самалёт1

Украіна прапанавала Расіі ўсталяваць перамір'е ў Чорным моры3

«Дрэва напалову бус зламала». Сталі вядомыя новыя падрабязнасці трагічнага здарэння з беларускімі турыстамі ў Грузіі5

На праспекце Пераможцаў у Мінску Belgee заскочыў на бар'ерную агароджу пад пуцеправодам ВІДЭА2

«Усе казалі, што гэта нерэальна». Беларуска змагла зрабіць бацькам візы незвычайным шляхам5

Расія абвясціла ў вышук сына міністра аховы здароўя ЗША. Ён ваяваў за Украіну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі11

«Паездкай мы задаволеныя, але сівых валасоў дадалося». Жыхарка Светлагорска адпачыла ў Геленджыку і дзеліцца эмоцыямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць