Свет1212

«Двайнік Пуціна — гэта цясляр Яўген Васільевіч з Беларусі». Што?

«Генерал СВР» Валерый Салавей, які раней прыдумаў гісторыю пра Пуціна ў халадзільніку, выступіў з новай тэорыяй. 

Выявы Пуціна на навагодніх зваротах 2022 і 2024 года, якія Валерый Салавей апублікаваў у сваім тэлеграм-канале з подпісам «Угледзьце розніцу!».

Расійскі палітолаг Валерый Салавей падзяліўся новымі версіямі датычна двайнікоў Уладзіміра Пуціна.

Ён заявіў, што на нядаўнім навагоднім звароце Пуціна быў зусім не Пуцін, а Яўген Васільевіч, цясляр з Беларусі.

«Чаму навагодняе віншаванне Пуціна было такім кароткім? А для таго, каб вы не прыглядаліся да знешнасці і не прыслухоўваліся да голасу таго чалавека, які выступаў замест Пуціна.

Імя гэтага двайніка Пуціна — Яўген Васільевіч, ён родам з Беларусі. Так, родам з Беларусі, Яўген Васільевіч, цясляр 4-га разраду. Чыстая праўда», — запэўнівае без сарказму Валерый Салавей у сваім ютуб-канале.

Свае сцверджанні палітолаг суправадзіў параўнальным відэа двух навагодніх віншаванняў Пуціна за 2022 і 2024 год. Салавей заявіў, што пасля іх прагляду «яму напісала шмат людзей і прызнала, што той цалкам мае рацыю».

Прозвішча Яўгена Васільевіча палітолаг пры гэтым не назваў.

У дадатак да гэтага Салавей заявіў, што яшчэ ў канцы кастрычніка «расійскія эліты і групоўкі» дамовіліся, што на выбары прэзідэнта Расіі пад выглядам Пуціна пойдзе менавіта беларускі цясляр Яўген Васільевіч.

Пасля перамогі ён, паводле Салаўя, сфармуе новы кабінет міністраў на чале з сакратаром Рады бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым, а затым цалкам перадасць уладу яму і распусціць увесь кабінет да канца 2024 года.

Валерый Салавей, адміністратар тэлеграм-каналаў «Генерал СВР» і «Д-р Соловей». Скрыншот відэа яго ютуб-канала

Валерый Салавей вядомы сваімі канспіралагічнымі тэорыямі. Нагадаем, што ў канцы кастрычніка ён запусціў чутку пра смерць Пуціна. Ён паведаміў, што кіраўнік Расіі памёр, яго цела ляжыць у халадзільніку, але пра смерць прэзідэнта Расіі будзе паведамлена пазней.

Потым Салавей прызнаў, што прыдумаў гэтую гісторыю, каб «даць акно магчымасцяў расійскай апазіцыі для перамен і напіраць на факт нелегітымнасці выбараў двайніка ў сакавіку 2024 года».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • :)
    03.01.2024
    Дык вось ты які, самы ўплывовы беларус! А ў Драздах-та думалі, што нехта іншы.
  • Клетка для соловья
    03.01.2024
    Соловей - гэбешник и несёт всякую чушь с целью дезинформации.
  • Хватит уже
    03.01.2024
    Хватит распространять всякую чушь от Соловья.

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца!5454

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф сустрэнецца з Зяленскім для чарговага раўнду перамоваў па вайне ва Украіне1

Гродзенскі драмтэатр узначаліла рэжысёрка са Смаленска10

На Кастрычніцкай плошчы 25‑гадовы хлопец на BMW вырашыў праехаць на чырвонае — пяць пашкоджаных аўто

Італія, Балгарыя і Мальта падтрымалі Бельгію ў патрабаванні шукаць альтэрнатыву «рэпарацыйнаму крэдыту» Украіне за кошт расійскіх актываў6

Два сімпатычныя чорныя каты ахоўваюць карціны ў гродзенскай галерэі1

Яшчэ ў адным райцэнтры закрываюць раддом — парадзіх з Каменца будуць накіроўваць у буйнейшыя гарады1

Ёсць стол, канфоркі, ванна і ўнітаз — што яшчэ трэба для шчасця за 280 даляраў? Жарт, які стаў рэальнасцю ў Мінску6

Апошнія беларускія галасы. У Латгаліі поўнасцю вымерла беларуская мова16

У Белавежскай пушчы знайшлі незвычайны грыб

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні54

ГрамадстваАбнаўляецца!54

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць