Усяго патроху55

«Сісу»: што здзіўляе ў фінскіх саўнах

Калі па ўсіх правілах, у саўне трэба быць голым? Трэба маўчаць? Вось што кажуць фіны.

Фота: AP Photo / David Goldman

Многія мяркуюць, што ў саўне ці лазні канечне быць голым, толькі ручнік падсцілаць. А вось фіны не лічаць гэта важным. Тут людзі часцей за ўсё ходзяць у саўны ў купальніках. 

Увогуле, галоўнае правіла фінскай саўны — ніякіх правілаў няма! «Кожны ходзіць у саўну так, як хоча», кажуць фіны. Але ходзіць! Многія, калі не ўсе, фіны ходзяць у саўну. На 5,5 мільёна жыхароў прыпадае 3 мільёны саўнаў, і большасць людзей маюць уласную саўну дома. Але ходзяць парыцца і ў грамадскія — каб пагаварыць, патусавацца.

Кожны застаецца столькі, колькі можа вытрымаць. Некаторым трэба 10 хвілін, іншым — 45 хвілін, а хтосьці застаецца ў саўне гадзінамі. Ліюць ваду на разагрэтыя камяні, а вось дадаваць водары не прынята.

Пасля саўны часта скачуць у басейн з халоднай вадой. Холадна, але вытрымліваеш — маленькая перамога. Гэта і значыць «сісу» — асаблівае фінскае слова, якое азначае «сілу», «баявы дух».

Фінам неўласціва зацыклівацца на непрыемнасцях, яны проста закасваюць рукавы і бяруцца за справу. Магчыма, гэта і ёсць галоўны сакрэт, чаму фіны традыцыйна ў версе рэйтынгаў шчасця. Калі не першае месца, то другое. Бо галоўнае ўсё ж — што фіны старанныя, шчырыя да працы, а таму заможныя.

Каментары5

  • ант
    05.01.2024
    у лукашыстаў ёсць сваё слова - сасу.
  • ром
    06.01.2024
    вы б лучше паслухали што пра финау бы сказали тыя хто пражыу  там з 20 гадоу,,,,, думаю много бы цикавага узнали !
    а так... сказки
  • yury suomi
    06.01.2024
    У фінскіх басейнах заўсёды ёсць саўны, асобныя пры распранальнях для жанчын і для мужчын, там нават малюнкі. дзе паказана, што ў саўну заходзяць голымі. Таксама ў свае прыватныя саўны фіны ходзяць без адзення, калі ў коле сям'і, напрыклад, але натуральна, што ў спа дзе і мужчыны і жанчыны разам у саўне, то там усе носяць купальныя касцюмы. бо тут ужо сацыяльныя нормы маюць перавагу.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць