Усяго патроху33

Расійскі Першы канал выразаў Кіркорава

Скандальная «голая вечарынка» б'е нават па прыхільніках вайны. Першы канал расійскага тэлебачання выразаў выступ Філіпа Кіркорава з «Каляднага вечара з Рыгорам Лепсам».

Кадр з нумара Кіркорава, які мусіў быць у эфіры. Фота: канал «Осторожно, новости»

Святочны канцэрт паказвалі ў эфіры тэлеканала 7 студзеня, але запісалі яго яшчэ 24 снежня, піша канал «Осторожно, новости». Першапачаткова шоу павінен быў адкрыць Кіркораў з песняй «Ляціце, ляціце». Таксама ў праграме было яго сумеснае выступленне з Люсяй Чабоцінай і Міхаілам Шуфуцінскім. Але ўсе гэтыя кампазіцыі не ўвайшлі ў эфір, анонсы выступленняў таксама зніклі з афіцыйнага сайта тэлеканала. 

Выразалі таксама спявачку Глюкозу.

Кіркораў і Глюкоза ў канцы снежня былі гасцямі на «голай вечарынцы» ў Насці Іўлеевай, якая выклікала скандал і пасля якой расійскія селебрыці масава выбачаліся (а рэпер Vacio двойчы атрымаў адміністрацыйны арышт). Відэа з выбачэннямі запісваў і Кіркораў, казаў, што не хоча, каб удзел у вечарынцы паўплываў на ягоную кар'еру ў Расіі.

Нагадаем, Кіркораў падтрымаў вайну — спявак наведваў у шпіталі ў Крыме параненых расійскіх салдат, называў іх героямі і абяцаў ім білеты на сваё шоу. 

Каментары3

  • Зрыў пакроваў
    08.01.2024
    Як маленькія. У гэтых гаўназорак такія вечарыны штотыдня.
  • даведка
    08.01.2024
    Из многочасовой музыкальной программы «Новогодняя ночь на Первом канале (2024)» вырезали выступления Филиппа Киркорова с песнями «Снег», «Индиго» и «Цвет настроения синий», а также Лолиты с песней «На Титанике».
  • Ёсік
    08.01.2024
    Навошта гэта ведаць беларусам? Ды хай яны там пазабіваюцца.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць