Грамадства33

Яшчэ адзін чыноўнік з Гомельшчыны не туды ставіў лайкі

Выданню «Флагшток» стала вядома пра затрыманне дырэктара ААТ «Гомельаблбудпраект» і па сумяшчальніцтве старшыні гомельскага аддзялення Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Віктара Буракова. Затрыманне адбылося ў канцы лістапада, пасля чаго ён быў звольнены з усіх пасад.

Віктар Буракоў выступае на круглым стале пад назвай «Праца. Справядлівасць. Адказнасць» у верасні 2023 года. Крыніца: «Гомельская праўда»

Пра затрыманне Буракова на правах ананімнасці паведаміла крыніца «Флагштока»:

дырэктара Інстытута «Гомельаблбудпраект» забралі сілавікі з працоўнага месца, прычынай сталі лайкі ў сацсетках. ДзяржСМІ пра затрыманне кіраўніка нічога не паведамлялі.

У прыёмнай «Гомельаблбудпраекта» сакратарка пацвердзіла праблемы з кіраўніцтвам: «Віктар Васільевіч больш не працуе. У нас іншы дырэктар, Яцко Уладзімір Пятровіч, [ужо] месяц. Нічога не здарылася, іншы дырэктар».

Так змянілася старонка з кіраўнічымі кадрамі інстытута «Гомельаблбудпраект»

На сайце абласной арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Буракоў таксама прыбраны з ліку кіраўнікоў. Замены яму пакуль не знайшлося.

Віктар Буракоў раней працаваў на Гомсельмашы і Веткаўскай бавоўнапрадзільнай фабрыцы (цяпер ліквідаваная). У 2005 стаў намеснікам старшыні Веткаўскага райвыканкама, праз 2 гады ўзначаліў яго. У 2010 годзе пра яго пісалі як пра генеральнага дырэктара «Гомельаблбудкомплексу». У 2014 узначаліў ААТ «Гомельаблбудпраект».

У маі 2023 года Буракоў быў абраны старшынёй абласной арганізацыі праўладнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

Перад затрыманнем у газеце Гомельскага аблвыканкама выйшла інтэрв'ю з Бураковым як дырэктарам інстытута

Каментары3

  • Парламент, а не лукашэнка
    12.01.2024
    І вось трымаючы працоўную кніжку ў руках, ён пачынае разумець (ці ўсё ж яны ўсе гэта разумеюць), што яго былое жыцьцё сканала, раптоўна, як ад інфаркту. Усё, ідзі бяры лейцы, і засілься на бэльцы ў сьвіране. Вы так усе перад дырэктарам саўгаса паўлінамі хадзілі, бажыліся за яго жыцьцё аддаць, бо ля начовак месца было, а ён вырашыў, што вы не так моцна яго любіце, і ў любы час зможаце яго аддаць, а ён не хоча, каб любімага камусьці аддалі, бо любімую (-ага) не аддаюць. Ведалі, калі свае чорныя душы д'яблу аддавалі, калі пагадненьне зь ім падпісвалі, сёрбайце лыжкамі, не заляпайцеся толькі.
  • Гісторыя
    12.01.2024
    Усё як у 1937, лукашысцкі катоп рэпрэсій пачаў пажыраць сваіх жа служак
  • даведка
    12.01.2024
    В этой стране категорически нельзя никому ничего лайкать, но можно смотреть жёсткое порно ежедневно с 21:00 по БТ. С перерывами на рекламу креплёных спиртосодержащих жидкостей, одобренных отечественным Минздравом.

Цяпер чытаюць

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

Былы ўдзельнік пратэстаў з Бабруйска, які пазней высмейваў «збеглых» і хваліў Расію, загінуў на вайне ва Украіне14

У Польшчы прадаюць фотаздымак Ціханоўскай з яе аўтографам5

Тэлевышкі ў Беларусі: украінскі эксперт растлумачыў, чаму маякі на іх складаней заглушыць, чым GPS5

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам22

Фірмовую краму магілёўскага мясакамбіната ў Мінску ўрачыста адкрывалі з удзелам ганаровай варты, святара і Карпянкова ФОТАФАКТ13

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць11

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА7

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць