Мігрантка з Эфіопіі цяжарнай ляцела ў Еўрасаюз, а нарадзіла ў Магілёве
Перажытыя цяжкасці дарогі прывялі да таго, што ў эфіопкі пачаліся заўчасныя роды.

Грамадзянка Эфіопіі трапіла ў Беларусь з групай суайчыннікаў. Дабрацца да Еўрасаюза ім не ўдалося.
Цяжарную іншаземку пасялілі ў Слаўгарадскім пункце часовага перабывання эмігрантаў.
Слаўгарад знаходзіцца за 70 кіламетраў ад Магілёва і праз яго праходзіць шаша з Расіі.
З глыбінкі Магілёўшчыны жанчыну, якая не мае і дваццаці гадоў, прывезлі ў Магілёўскую бальніцу №1. Тутэйшая радзільня выходжвае неданошаных дзяцей. Адтуль маці з дачкой перавялі ў абласную лякарню.
17 студзеня абедзвюх пацыентак бальніцы выпісалі. Мігрантка назвала дачку Івай.
Як паведамілі магілёўскія паблікі, маці з дзіця забіраў з бальніцы Чырвоны Крыж «ва ўрачыстай абстаноўцы».
У Слаўгарадзе ёй выдзелілі асобны пакой у інтэрнаце, які вызначаны пад месца часовага пражывання эмігрантаў.
Эфіопка забяспечаная ўсім неабходным і надалей яе будзе патранаваць раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа, сказаў кіраўнік абласной арганізацыі таварыства Андрэй Мартыноўскі.
***
Гісторыя з эфіопкай адбываецца на фоне міжнароднага скандалу, выкліканага датычнасцю беларускага Чырвонага Крыжа да вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый у Беларусь, а таксама наведваннем кіраўніком арганізацыі Дзмітрыем Шаўцовым Данбасу. Там на яго адзенні быў сімвал расійскай агрэсіі — лацінская літара Z.
Міжнародны Чырвоны Крыж запатрабаваў звольніць Шаўцова, а калі тое не было зроблена, прыпыніў сяброўства і фінансаванне беларускага таварыства. У адказ беларускі Чырвоны Крыж заявіў аб прыпыненні грашовай падтрымкі бежанцам і мігрантам, патлумачыўшы гэта спыненнем супрацоўніцтва з партнёрамі.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬГлядзіце таксама:
Міжнародны Чырвоны Крыж адхрысціўся ад паездак Шаўцова на Данбас
«А мы гэта канкрэтна можам зрабіць» — Шаўцоў з Чырвонага Крыжа пра ядзерную зброю
На межах Беларусі з Польшчай і Латвіяй загінулі тры мігранты
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары