Грамадства3030

Фёдар Поўны абвесціў Лукашэнку прарокам, а сабе прыпісаў звышчалавечыя здольнасці

«Перахрысціў прыбор, і ўся сістэма хлоп — і выключылася».

фёдар поўны федор повный
Фёдар Поўны. Скрын перадачы «Скажинемолчи»

Протаіерэй Фёдар Поўны ў праграме «Скажинемолчи» на «Беларусь 1» нахвальваў Аляксандра Лукашэнку:

«Усім нам трэба вучыцца ў Аляксандра Рыгоравіча.

Тое, што ён кажа сёння, гэта часта як прароцтва. Мяне могуць папракнуць у нейкіх момантах, тым, што я цяпер кажу, але яго жыццёвы досвед, яго досвед як кіраўніка краіны — яго дар, гэтаму не навучышся. Гэта можна адчуваць.

А Гасподзь, бачачы шчырасць таго, што ён робіць, адкрывае яму яшчэ і тыя моманты, на якія сёння звяртаюць увагу многія, хто з ім камунікуе (я маю на ўвазе палітыкі), бо словы, сказаныя ім, гэта не проста папулісцкія фразы, гэта глыбіннае асэнсаванне тых працэсаў, якія адбываюцца ў свеце».

@nashaniva Святар аб’явіў Лукашэнку прарокам #лукашенко #лукашэнка #беларусь #навіныбеларусі #беларусьсейчас #беларускіцікток #нашаніва #новостибеларуси ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

А кажучы пра сябе, згадаў выпадак у адным з пасольстваў некалькі гадоў таму, куды ён прыйшоў па візу.

«Мне прапанавалі пальчык пакласці на прыбор, каб счытаць адбітак пальца.

Перш, чым пакласці палец на гэты прыбор, я яго перахрысціў. І ўся сістэма хлоп — і выключылася. Яе перазапусцілі, сталі назіраць за мной. Я зноў зрабіў гэты знак. Другі раз адбылося тое самае. І калі перазагрузілі сістэму, кажуць: «Калі ласка, толькі не рабіце гэтага знаку».

Але палец ён не счытаў усё адно, неяк мне выдалі гэтую візу».

Цікава, што нядаўна пра «пасланага Беларусі з неба» Лукашэнку казала матушка Гаўрыіла.

«І вось Гасподзь пасылае нашай краіне чарговага Аляксандра Неўскага, які сапраўды бярэ стырно кіравання і міласцю божай так доўга кіруе нашай дзяржавай», — пераконвала яна ў інтэрв'ю ў Азаронка.

Каментары30

  • Ізбавь нас от Лукавого і яго прыхвасней
    18.01.2024
    Дык вось яно што, аказваецца сам “прарок” выдаў папу-ў-рясах Фёдару Поўнаму катэдж у Драздах коштам болей за мільён даляраў.
  • Ганьба
    18.01.2024
    Ну, як кажуць, Бог даў, Бог узяў.
  • Минчанин
    18.01.2024
    Всех этих фсбых попов гнать надо будет.

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца8

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

У гродзенскім «Еўраопце» заўважылі мыш ВІДЭА1

Буслы, дранікі і БелАЗы. «Мегатоп» выпусціў калекцыю абутку з беларускімі матывамі

Дроны, якія заляцелі ў Латвію і Эстонію, аказаліся ўкраінскімі4

Прэзідэнт Германіі: Адносіны з Масквой і Вашынгтонам ніколі не будуць ранейшымі5

«Кароткі шпацыр, хлёрка, холад». Эдуард Пальчыс расказаў, у якіх умовах трымаюць Андрэя Пачобута

Меланія Трамп абвергла словы Лукашэнкі, што звярталася да яго па дапамогу23

Палітолага Вольгу Харламаву арыштавалі за «здраду дзяржаве»7

Полацкі бізнэсмен Захараў, на якога завялі завочную крыміналку, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў 5 гадоў калоніі3

Саудаўская Аравія і ААЭ просяць Трампа не спыняцца з Іранам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца8

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць