Вайна77

Пажар — у марскім порце Усць-Луга Ленінградскай вобласці. Расійскія ўлады гавораць пра атаку ўкраінскімі беспілотнікамі

Губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка паведаміў, што ў порце Усць-Луга адбыўся пажар. Праведзена эвакуацыя персаналу, пацярпелых, запэўнівае Драздзенка, няма.

У Кінгісэпскім раёне вобласці ўведзены рэжым павышанай гатоўнасці. 

Драздзенка не ўдакладніў прычыну пажару ў порце. Але сёння ноччу тэлеграм-канал «Осторожно, новости» са спасылкай на жыхароў Кінгісэпа паведамляў, што тыя чулі гукі беспілотнікаў.

Мінабароны Расіі тое, што адбылося ў порце Усць-Луга, пакуль не каментавала.

Ленінградская вобласць трапіла пад атаку беспілотнікаў упершыню 18 студзеня. Да гэтага самай паўночнай і выдаленай ад Украіны цэллю афіцыйна называлі Пскоўскую вобласць.

Таксама пра начныя атакі беспілотнікаў сёння паведамілі ўлады Тульскай вобласці. Міністэрства абароны Расіі таксама пісала, што дроны былі збітыя над Арлоўскай і Смаленскай абласцямі.

Украінскія ўлады пакуль не каментавалі паведамленні аб беспілотніках, збітых над расейскімі рэгіёнамі.

Каментары7

  • Дзе гэта?
    21.01.2024
    Рэд, Прыкладайце калі ласка да артыкула геаграфічную карту. Мы геаграфію чужой нам краіны РФ не ведаем і ведаць не абавязаныя.
    І падпісвайце ў загалоўку, што гэта ў РФ.
  • шахтер
    21.01.2024
    И кто-то там (в Усть-луге) собрался строить от РБ хаб по перевалке калийных удобрений? Прилетит, ай прилетит же...
  • геаграфія 6 клас
    21.01.2024
    Дзе гэта? "Мы геаграфію чужой нам краіны РФ не ведаем і ведаць не абавязаныя" -- самы лагічны подпіс пад гэтым тэкстам які? Правільна, "Невук". Хаця падыходзіць і "Недавук".

Цяпер чытаюць

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім7

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Справай вертухая Шынвізэ занялася крымінальная паліцыя Германіі9

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Сярод вызваленых 13 снежня — самая пажылая палітзняволеная

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім7

«Вельмі добра разумею беларускую мову. Нават не думаў». З'явілася ВІДЭА размовы беларускіх палітвязняў з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць