Навука і тэхналогіі11

Першыя гуманоідныя робаты-працаўнікі з'явяцца на заводзе BMW

Кампанія BMW заключыла першую ў сваім родзе ўгоду аб «працаўладкаванні» на адным са сваіх заводаў гуманоідных робатаў. Робаты, якія распрацаваны, каб быць больш гнуткімі ў эксплуатацыі, чым традыцыйныя прамысловыя робаты, павінны будуць дапамагаць аўтавытворцу ў розных частках вытворчага працэсу.

Выява: FigureAI

Робаты, пра якіх ідзе гаворка, былі распрацаваныя каліфарнійскай робататэхнічнай фірмай FigureAI і апісваюцца як прыдатныя да «агульных мэтаў» — гэта азначае, што іх можна выкарыстоўваць для любой колькасці фізічных задач. Двухногі робат Фігура 01, пра якога мы расказвалі не так даўно, быў упершыню прадэманстраваны публіцы каля года таму. Ён мае рост 168 см, важыць 59 кг і мае рукі з пяццю пальцамі. 

На YouTube-канале кампаніі ёсць некалькі відэа з дэманстрацыяй здольнасцяў Фігуры. Так, на адным відэа робат гатуе каву, а на другім адносна хутка ходзіць па пакоі.

Фігура 01 гатуе каву з дапамогай кава-машыны

Тым не менш, не зусім ясна, што насамрэч будуць рабіць боты на заводзе BMW. У адпаведным прэс-рэлізе гаворыцца аб «разгортванні гуманоідных робатаў у аўтамабільнай вытворчасці» і сцвярджаецца, што робаты будуць сканцэнтраваны на «цяжкіх, небяспечных або стамляльных задачах», перадае Gizmodo. Пакуль гучыць даволі расплывіста.

Далей у прэс-рэлізе гаворыцца, што ў рамках першага этапу ўгоды дзве кампаніі будуць працаваць разам, каб «вызначыць першапачатковыя варыянты выкарыстання для прымянення робатаў Figure у вытворчасці аўтамабіляў».

Пасля таго, як дзве фірмы канчаткова вызначацца з тым, што можа рабіць Figure 01, некаторыя з ботаў будуць разгорнуты на адным з вытворчых прадпрыемстваў BMW у горадзе Спартанбург у Паўднёвай Караліне.

Фігура 01 паказвае майстар-клас у хаджэнні

Тэхналагічныя кампаніі ва ўсім свеце ў цяперашні час змагаюцца за стварэнне першага пакалення «гуманоідных» робатаў. У той час як робаты дапамагалі на заводах і складах на працягу многіх гадоў, чалавечы форм-фактар, як мяркуецца, мае шмат дадатковых пераваг для больш складанай прамысловай працы. Вядома, гэта выклікала і выклікае асцярогі, што робаты ўрэшце адбяруць шмат працоўных месцаў людзей. Генеральны дырэктар Figure сцвярджаў, што яго кампанія не зацікаўленая ў адбіранні працоўных месцаў у людзей — але, вядома, было б дзіўна пачуць ад яго нешта іншае.

Каментары1

  • ЯНКА
    28.01.2024
    [Рэд. выдалена]

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць