Грамадства4545

Цешча экс-старшыні СК радыкальна перабудавала катэдж у Драздах. І просіць за яго $3,3 мільёна ФОТЫ

На дом у Сёмкаўскім завулку у Драздах «Наша Ніва» звярнула ўвагу яшчэ ў 2019 годзе. Тады 71-гадовая пенсіянерка Антаніна Раманава з Глыбокага спрабавала прадаць недабудаваны катэдж амаль за 900 тысяч долараў. Цяпер з катэджам адбыліся дзіўныя метамарфозы.

Так выглядаў дом цешчы Валянціна Шаева ў 2019 годзе

Тэарэтычна, канечне, жанчына магла ўсё жыццё збіраць грошы на элітную нерухомасць — але, напэўна, дзякуючы зяцю Валянціну Шаеву (узначальваў Следчы камітэт з 2012 па 2015 год) працэс пайшоў значна хутчэй.

Так выглядаў дом цешчы Валянціна Шаева ў 2019 годзе

«Нашай Ніве» тады Антаніна пацвердзіла, што гэта яе нерухомасць: «Гэты катэдж я адразу на сябе будавала. Гэта мой. Будавалі разам з дзецьмі». А вось на пытанне, адкуль грошы на такое жыллё, адказаць адмовілася: «Справаздачыцца ні перад кім я не збіраюся».

Скрыншот Яндэкс.Мапы. 2019 год

На фоне гэтага смешна выглядае той факт, што ў свой час Валянцін Шаеў прапанаваў увесці дадатковую адказнасць для занадта багатых чыноўнікаў: «Такая адказнасць магла б быць у выглядзе спагнання ў даход дзяржавы маёмасці, памер якой значна перавышае даходы чыноўніка і паходжанне якой гэта службовая асоба не можа пацвердзіць».

Скрыншот Яндэкс.Мапы. 2019 год

За наступныя гады будынак змяніўся да непазнавальнасці. Уласнік вырашыў перабудаваць яго і зноў выставіць на продаж — але ўжо як поўнасцю гатовы для жыцця катэдж. Цяпер VIP-аб’ект ёсць у базе realt.by: «Прадаецца новы! (ніхто не жыў!) дом у Драздах. Участак 14,5 сотак у прыватнай уласнасці!».

Скрыншот Яндэкс.Мапы. 2023 год

Праца на ўчастку скончылася ў мінулым годзе. Замест двухпавярховага катэджа ў стылі «як ва ўсіх» цяпер на ўчастку стаіць больш сучасны аднапавярховы дом з плоскім дахам і велізарнымі вокнамі. Выглядае, што будаўнікам прыйшлося знесці цэлы паверх, каб рэалізаваць ідэю архітэктара.

Скрыншот Яндэкс.Мапы. 2023 год

У гасцёўні, сумешчанай з кухняй (сама кухня ўсяго 15 квадратаў), панарамныя вокны і вельмі высокія столі.

Фота realt.by

Нехта можа незадаволена хмыкнуць: з улікам шчыльнасці забудовы Драздоў велізарныя вокны − сумнеўная ідэя. Таму што замест утульнага дому ты фактычна атрымоўваеш акварыўм. Аднак усё прадумана: вокны таніраваныя. Гэта, па-першае, абараняе ад цікаўных поглядаў суседзяў. А па-другое, прыглушае сонечнае святло і засцерагае мэблю ад выцвітання.

Мяркуючы па прадстаўленых фатаграфіях, акрамя гасцёўні ў доме ёсць майстар-спальня, пакой без мэблі (можа быць другой спальняй).

Фота realt.by
Фота realt.by

Ёсць таксама пакой з камінам. Можна выбіраць, на што глядзець − на полымя ці на Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы, які ўзвышаецца над плотам.

Фота realt.by

У адным з памяшканняў знаходзяцца саўна і купель.

Фота realt.by
Фота realt.by

Бачна, што над інтэр'ерам, у якім прыемна спалучаецца гламур і лофт, працаваў дызайнер. На матэрыялах не эканомілі: ніякага табе «Кераміна» ці лідскай фарбы. Нават у аб'яве пазначана: фарбы амерыканскія, тынкоўка італьянская. Чамусьці ўладальнікі катэджаў у Драздах упарта не жадаюць падтрымліваць айчынных вытворцаў.

Фота realt.by

Мэбля таксама заслугоўвае ўвагі. Напрыклад, шыкоўная канапа, якая стаіць пасярод гасцёўні, на адным з польскіх сайтаў каштуе амаль 25000 злотых — гэта прыкладна 6190 долараў.

Фота realt.by

Але ж не ўсё ў катэджы каштуе шалёных грошаў. Постар з пантэрай з майстар-спальні можна замовіць на «Аліэкспрэсе» ўсяго за 30 долараў.

Фота realt.by

Агульная плошча катэджу — 305 квадратаў, жылая — 200. Таксама пакупнік атрымае ўчастак памерам 14,5 сотак (ландшафтны дызайн, канешне, ёсць).

Дарэчы, трэба адзначыць: прадавец не вельмі спяшаецца пазбавіцца ад элітнай нерухомасці. Бо першы раз аб’ект з’явіўся ў продажы напрыканцы мінулай вясны. Праўда, тады за яго прасілі «ўсяго» $2,95 мільёна — і была прыпіска «магчымы торг». Восенню 2023 года кошт вырас да $3,05 мільёна (тады гэта быў самы дарагі дом у Драздах, выстаўлены на продаж). Цяпер жа ўласнік хоча атрымаць за VIP-катэдж ужо $3,26 долара.

Калі вы пакуль не наважыліся выдаткаваць такую суму на куплю жылля, можаце для пачатку арандаваць катэдж − Вікторыя Азаранка ўсё яшчэ шукае арандатара. Дом знакамітай тэнісісткі знаходзіцца непадалёк і здаецца за $6500 за месяц.

А што Шаеў? Як у 2015 годзе яго звольнілі са Следчага камітэта, то ён больш нідзе і не ўсплыў. У 2017 ён перастаў быць нават старшынёй Беларускай федэрацыі валейбола. З таго часу ніводнай згадкі ў публічнай прасторы.

@nashaniva Цешча экс-старшыні СК прадае катэдж у Драздах за $3 300 000 #милициябеларуси #беларусь #новостибеларусь #беларусьновости #минск #дрозды #минсксейчас ♬ Stealthy mischief(1088178) - KBYS

Чытайце таксама:

Цешча экс-старшыні Следчага камітэта прадае недароблены катэдж у Драздах за $900 тысяч ФОТЫ

Былы памочнік Лукашэнкі прадае дом у Драздах. Сума ўражвае, інтэр'еры не асабліва

З недабудаванага дома Уцюрына ў Драздах знялі арышт. Той прадае яго за $1,3 мільёна

Каментары45

  • Anatol Starkou
    04.02.2024
    Ну вось, а часам чую, што ў Беларусі няма дэмакратыі. Там такая ж дэмакратыя, як у Штатах: у аднаго хата на лаўцы пад адкрытым небам, а ў другога хата за 3 лімона даляраў.
  • Абармот
    04.02.2024
    А простая пенсионерка из Глубокого ещё не начала продавать курс "Как накопить на коттедж за 3 миллиона долларов, откладывая с каждой пенсии по 20 долларов"?
  • Лол
    04.02.2024
    З боку вуліцы нейкі гараж-сарай. Унутры працаваў дызайнер, а на архітэктары вырашылі сэканоміць.

Цяпер чытаюць

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан3

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан

Усе навіны →
Усе навіны

Джулі Дэвіс, якую некалі прызначалі паслом ЗША ў Беларусі, узначаліць дыпмісію ў Кіеве

Топ-3 карумпаваныя прэзідэнты Усходняй Еўропы — новы фэйк 1

«Мы зрабілі больш за любую іншую дзяржаву». Трамп абвясціў 8 мая Днём Перамогі ў ЗША30

Мінчанка папрасіла Кухарава памяняць ёй кватэру праз інфрагук ад суседскага камп'ютара3

Гігін атакуе Эйдэльман за лекцыю пра БНР: Пустое месца, поўны чайнік39

Расійскія ўлады ў 2024 годзе запатрабавалі ад Google выдаліць рэкордную колькасць кантэнту3

Інсайдар расказаў, што Хатаба атруцілі «Навічком». Памёр і куплены агент, які перадаў яму ліст13

Віцэ-прэзідэнт ЗША: У наступныя 100 дзён ЗША паспрабуюць арганізаваць перамовы Расіі і Украіны15

Роберт Дэ Ніра пра гендарны пераход дачкі: Я люблю яе гэтак жа, як любіў яго12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан3

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць