У Фрунзенскім раёне Мінск мужчына выкінуў труп шалёнай лісы, прытым зрабіў гэта недалёка ад дзіцячай пляцоўкі, паведамілі чытачы ў агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны
Жыхары прылеглых дамоў даведаліся пра гэта пастфактум, калі ў дамавы чат прыйшоў дакумент ад эпідэміёлагаў, што ў жылым квартале па адрасе вул. Скрыпнікава, 70 быў знойдзены труп лісы.

Жывёліну праверылі ў лабараторыі — яна аказалася шалёнай. На ўчастку будуць праведзеныя санітарна-эпідэміялагічныя мерапрыемствы.

Паводле паведамленняў у дамавым чаце, зламыснік, які жыве ў доме 70 па вуліцы Скрыпнікава, прынёс мёртвую лісу ў сваю кватэру. Праз некаторы час ён выкінуў яе на пустку каля дзіцячай пляцоўкі.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары