Грамадства33

«А хто ён такі?» — рэакцыя ботаў на навіны пра смерць Навальнага 

На прыкладзе тыктоку «Нашай Нівы» расказваем, як боты рэагуюць на паведамленні, звязаныя з смерцю Навальнага.

Мы прааналізавалі відэа з нашага каналу ў тыктоку, якія былі прысвечаны смерці Аляксея Навальнага, і заўважылі пэўнае падабенства ў каментарах.

Калі ў відэа з паведамленнем аб смерці Алексея Навальнага ўсяго некалькі дзясяткаў каментароў, то пад навіною аб тым, што маці Навальнага адмовілася прымаць спачуванні, іх ужо амаль 3000.

У першыя ж хвіліны пасля з'яўлення інфармацыі сталі размяшчацца шматлікія паведамленні, што Навальны памёр ад тромбу. Пры гэтым каментатары расказвалі розныя гісторыі, якія быццам бы адбыліся з іх блізкімі. Варта адзначыць, што ні тады, ні цяпер няма ніякіх падстаў меркаваць, што прычынай смерці быў тромб — не было ніякіх аб'ектыўных фактаў, каб неўта сцвярджаць.

Паралельна з'яўляліся шматлікія заявы аб тым, што ў смерці Навальнага вінаваты Захад і сама жонка.

Прычым большая частка з гэтых карыстальнікаў мае зусім мала падпісчыкаў.

Наступная навіна з паведамленнем аб тым, што па Еўропе праходзяць стыхійныя акцыі памяці Навальнага, была пракаментавана трохі больш за 1200 разоў. Тут ужо асноўны ўпор боты-каментатары робяць на тое, «а хто гэта такі».

Апошняя навіна са зваротам Юліі Навальнай была пракаментаваная амаль столькі ж. Тут боты сталі актыўна заяўляць пра тое, што ў смерці мужа вінавата яго жонка.

Адзін з карыстальнікаў справядліва заўважыў: «Амаль усе боты, нават не спрачайцеся з імі».

Чытайце яшчэ:

Ці можа смерць Навальнага падштурхнуць расейцаў да больш актыўнага супраціву ўладзе? 

«Мы ведаем, за што канкрэтна Пуцін забіў Аляксея. Мы хутка вам раскажам». Юлія Навальная запісала зварот да расіян

Цела Навальнага не аддадуць сваякам яшчэ 14 дзён

Каментары3

  • афэлак
    20.02.2024
    Гэта ў нн такое самаедства: запусціць сайт па-расейску і чытаць каменты расейскіх ботаў. У чым сэнс не зразумела.
  • Янка
    20.02.2024
    Узгадваецца знаёмы стыль шматлікіх допісаў пра СЦ - а хто такая, а хто за яе галасаваў, у найлепшым выпадку - кухарка
  • Джо
    20.02.2024
    Нармалёва яны так накручваць прагляды сваімі каментарамі на ютубе. Талкаюць відосы ў трэнды

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць