Грамадства55

«Спытайце нарэшце, што яны хочуць за нашых людзей!» Гарбунова заклікала міжнародную супольнасць накіраваць экспертаў у калоніі

Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету ў сацыяльнай палітыцы Вольга Гарбунова, каментуючы смерць палітвязня Ігара Ледніка, заявіла пра неабходнасць умяшальніцтва міжнароднай супольнасці.

«Мы б’ем ва ўсе званы! Людзі паміраюць! Пятая нам вядомая смерць.

Чаму вы яшчэ не наведалі турмы рэжыму? Чаму яшчэ не накіравалі ў Беларусь экспертныя камісіі? Ці знойдзецца хтосьці сумленны і смелы, хто возьме трубку і пачне гэтую размову? Спытайце ў іх, нарэшце, што яны хочуць за нашых людзей, за палітзняволеных!» — напісала Вольга Гарбунова.

Яна звяртае ўвагу, што і дактары, і наглядчыкі, і пракуроры, і суддзі дакладна ведалі, што ён праз праблемы з сэрцам меў інваліднасць 2-й групы.

«Яны ведалі, што пасля перанесенай аперацыі на страўнікава-кішачным тракце палітвязень меў стому, да якой быў замацаваны адмысловы пакет. Яны ведалі. Але гэта не перашкодзіла ім спачатку змясціць ва ўмовы зняволення, а пасля і працяглы час утрымліваць у іх 63-гадовага мужчыну з цяжкімі захворваннямі. І за што ўтрымліваць! За нібыта паклёп у дачыненні да Лукашэнкі. Няўжо словы ‒ нават прамоўленыя ‒ могуць каштаваць чалавечага жыцця», — піша Гарбунова.

Яна звяртаецца да ўсіх датычных да зняволення Ледніка, як яна піша, — «турэмшчыкаў» рэжыму:

«Чым для вас быў небяспечны Ігар? Якую пагрозу для грамадства і вашай улады ён уяўляў? За што вы з яго здзекаваліся, не давалі нават нармальна прымаць душ? За што помсцілі? Не ўкладваецца ў галаве…».

Ігар Леднік стаў пятай вядомай ахвярай рэжыму Лукашэнкі ў зняволенні.

Каментары5

  • Вадзім
    21.02.2024
    Спадарыня ў сваім сьвеце жыве.

    Неаднаразова запыталіся і неаднаразова быў атрыманы адказ - яны хочуць быць рабаўладальнікамі, каралямі, небажыцелямі. Яны хочуць краіну разам зь людзьмі ў прыватнай уласнасьці, каб тыя людзі проста былі іхнымі звычайнымі асабістымі рабамі, толькі і ўсяго. Захацеў памучыў, у турме ці яшчэ як. Захацеў - трахнуў. Карацей, жыць жыццё ў сваё задавальненне хочуць. Рабы абавязаныя гэтаму радавацца.

    Яны нават згодныя не ўсё і адразу, а паступова - спачатку проста прызнаць іх нарэшце адзінай законнай уладай і ў любых пытаннях быць на іх баку - вяртаць зьбеглых прыгонных назад у хлеў, а далей яны ўжо самі.
  • М
    21.02.2024
    Ш, да, особенно когда до лампочки врачам, надзирателям, следователям, прокурорским, судьям, они отправляют на смерть невиновных по приказу лукашенкои его кодлы.
  • Зтвлрк
    21.02.2024
    Блин, Ольга, да откройте же вы глаза наконец! Какие экспертные миссии? Какие телефонные звонки? Кто их пустит к политзаключённым? Вы имеете дело не с чиновниками и государственными деятелями - вы имеете дело с убийцами, с двумя классами образования, захватившими власть, с наследниками сталинской культуры, которая вышла из террористических большевитских организаций. Вы бы ещё с путиным сейчас поговорили.

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект22

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект22

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць