У Беларусі прачнуліся суслікі. Цяпер ужо дакладна зімы не будзе
У гэтым годзе грызуны прачнуліся занадта рана, мінулы раз яны выйшлі з анабіёзу на месяц пазней. Натураліст Сяргей Шокала мяркуе, што гэта самае ранняе абуджэнне за гісторыю назіранняў. Але ці не шкодна так рана ўставаць? Яны не змерзнуць у сакавіку, піша Onliner.by.

Крапчаты суслік калісьці ў вялікай колькасці жыў у Беларусі, лічыўся шкоднікам, быў персанажам мультфільмаў, яго памятаюць нават не зусім старыя людзі. Потым знік пад напорам аграрыяў, тэхналогій, хіміі. Цяпер занесены ў Чырвоную кнігу: трэцяя катэгорыя аховы (з чатырох магчымых), фармальна «не знаходзіцца пад прамой пагрозай знікнення, але схільны рызыцы вымірання ў недалёкай будучыні».

Сяргей Шокала курыруе апошніх суслікаў краіны, сочыць на дынамікай. Гэтыя здымкі зробленыя 27 лютага ў Нясвіжскім раёне каля вёскі Юшавічы. Там размяшчаецца галоўная Сусландыя. Нядаўна такіх калоній у нас было больш за дзясятак, цяпер фактычна засталося чатыры.
Тут пазіруе магутны самец: мышцы, вочы гараць, губа парваная ў адважных пабоішчах. Перазімаваў паспяхова.
На паверхні пакуль не вельмі шмат звяркоў, Сяргей кажа, што першымі прачынаюцца самыя моцныя, якія ляглі крыху раней. Астатнія яшчэ спяць.
Наогул, у гэтыя тэрміны суслікі выходзяць з спячкі дзесьці на шыраце Адэсы, — тлумачыць біёлаг. — Для нас гэта занадта ранняе абуджэнне, самае ранняе за гісторыю назіранняў. Але не думаю, што гэта дрэнна адаб'ецца на іх: нават калі ў сакавіку будуць лёгкія маразы, такое пахаладанне яны лёгка перажывуць.
Дзякуючы цёпламу лютаму кармавая база ўжо падрыхтавана. Суслікі актыўна жуюць зялёную траву. Зіме канец.
Чытаць таксама:
Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на першыя дні вясны
У Бабруйску ўжо з'явіліся першыя грыбы, а ў Брэсце расцвілі падснежнікі
-
«Пакой маньяка»: Анатоль Васэрман паказаў свой кабінет з калекцыяй эратычных календароў і порна
-
Сляды на старажытных зубах істотна адсунулі пачатак гісторыі ўжывання людзьмі наркатычных рэчываў
-
Шампанскае спякотнага сезона 2026 года мацней ударыць у галаву. Францыя ўпершыню павышае дапушчальны градус напою
Цяпер чытаюць
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары