Затрыманая на выбарчым участку мастачка-керамістка Алена Карпенка знаходзіцца ў магілёўскім ІЧУ
Пра тое, што мастачка цяпер знаходзіцца ў ізалятары ўнутранага ўтрымання ў Магілёве, паведамілі падпісанты праваабарончага рэсурсу Mayday Team.

Раней дзяржаўная прапаганда абвінаваціла дзяўчыну ў тым, што яна запісала відэа, як выбарчы ўчастак №87 (быў размешчаны на тэрыторыі Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы) закрыўся раней за афіцыйны час. Па версіі прапагандысткі Крысціны Бармуцкай, дзяўчына адправіла ролік у «экстрэмісцкі канал», аднак насамрэч яна толькі адправіла відэа сяброўцы за мяжу.
Пасля інцыдэнту Алена атрымала адміністрацыйны арышт, аднак невядома па якім артыкуле.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары