Свет99

«Бразільскі Трамп» хацеў адмяніць выбары пасля пройгрышу. Генералы папярэдзілі, што тады арыштуюць яго

Паказальны прыклад, як павінна сябе паводзіць армія ў дэмакратычнай дзяржаве, прадэманстравала Бразілія. Там на выбарах 2022 года тагачасны прэзідэнт Жаір Балсанару хацеў утрымаць уладу пры дапамозе войска, але генералы абаранілі закон. Аб новых дэталях тых падзей распавёў Вярхоўны суд Бразіліі.

Былы прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару, які прайграў выбары ў 2022 годзе. Фота: Eraldo Peres / AP

У Бразіліі апублікавалі судовыя дакументы, якія тычацца справы былога прэзідэнта краіны Жаіра Балсанару аб спробе незаконнага ўтрымання ўлады пасля пройгрышу на прэзідэнцкіх выбарах у кастрычніку 2022 года.

Як перадае Associated Press, у апошнія дні свайго прэзідэнцкага тэрміна Балсанару раптоўна склікаў нараду з вышэйшым вайсковым камандаваннем краіны і прапанаваў ім план па адмене вынікаў выбараў шляхам юрыдычных маніпуляцый альбо ўвядзення надзвычайнага становішча. 

Генералітэт у адказ заявіў, што «вынікі выбараў немагчыма адмяніць вайсковым шляхам» і што за гэта прэзідэнт панясе адказнасць. У прыватнасці, Галоўнакамандуючы бразільскім войскам генерал Марка Антоніа Фрэйрэ Гомес (цяпер у адстаўцы) папярэдзіў Балсанару, «што арыштуе яго, калі той паспрабуе зладзіць дзяржпераварот».

Аднак, паводле судовых дакументаў, адзін з генералаў (былы камандуючы ваенна-марскімі сіламі Бразіліі Альмір Гарнье) усё ж выказаў лаяльнасць Балсанару, сказаўшы, «што перадасць таму ў распараджэнне свае войскі».

Сам Балсанару ўсяляк адмаўляў сваё дачыненне да спроб захапіць уладу ў Бразіліі, адзначыўшы, што «дзяржаўны пераварот — гэта калі на вуліцах танкі, зброя і змоўшчыкі. А ў Бразіліі нічога з гэтага не адбылося».

***

Нагадаем, правы папуліст Жаір Балсанару прыйшоў да ўлады ў 2018 годзе і абвясціў вайну «культурнаму марксізму», пад якім меўся на ўвазе «лібералізм».

Балсанару сфарміраваў урад на траціну з сілавікоў, абмежаваў дазволеныя падставы для абортаў, планаваў выйсці з Парыжскага пагаднення па барацьбе з пацяпленнем клімату, адмаўляў кавід, а таксама хацеў «ачысціць» Бразілію ад геяў і курсаў полавага выхавання ў школах.

Палітыка часта параўноўвалі з Дональдам Трампам, бо паводзіны былога бразільскага прэзідэнта і ягоных прыхільнікаў пасля пройгрышу на выбарах 2022-га нагадвалі тое, што адбывалася ў ЗША пасля пройгрышу Трампа ў 2020-м.

Жаір Балсанару і Дональд Трамп у 2019 годзе, калі яны былі прэзідэнтамі сваіх краін. Фота: інстаграм Балсанару

Балсанару наўпрост адмовіўся прызнаваць паразу на выбарах (адстаў ад суперніка на 1,6% галасоў), хоць і распарадзіўся пачаць падрыхтоўку да перадачы ўлады новаму прэзідэнту Луісу Інасіу Луле да Сілве. Праз два месяцы, перад самай інаўгурацыяй Лулы, ён паляцеў у ЗША.

У той жа момант прыхільнікі Балсанару пачалі блакаваць дарогі, а пасля захапілі і разграмілі прэзідэнцкі палац разам з будынкамі парламента і Вярхоўнага суда.

Паліцыя тады арыштавала паўтары тысячы ўдзельнікаў гэтых беспарадкаў. Па гэтай справе ідзе следства, і праваахоўныя органы дагэтуль падазраюць Балсанару ў падбухторванні да беспарадкаў.

Вышэйшы выбарчы суд Бразіліі ўжо пазбавіў Балсанару права абірацца прэзідэнтам краіны да 2030 года.

Каментары9

  • Гога
    16.03.2024
    Бразилии повезло,у нее есть Генералы!  У беларусов генералы закончились еще в 90-е годы
  • Ладзiк
    16.03.2024
    Iзноу' хлусьлiвая лявацкая прапананда. Насамрэч вынiкi выбарау' былi сфальшаваныя на карысьць Лулу.
  • Якуб
    16.03.2024
    А пры чым тут Трамп? Трамп, ня гледзячы ня гледзячы на тое, што выйграў тыя выбары, не пайшоў на канфлікт, а мірна аддаў уладу Байдану.

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА7

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

З эканамістаў — у медсёстры і зубныя тэхнікі. Як беларусы іншых прафесій перавучваюцца на медыкаў4

Кіраўнік Следчага камітэта Расіі заклікаў праверыць дзіцячую кнігу «Шкодныя парады». У ёй пабачылі сумнеўныя ўстаноўкі11

Праваабарончы цэнтр «Вясна» адкрыў дадатковы офіс у Варшаве4

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?21

Украіна прапаноўвала перайменаваць частку Данбаса ў «Донілэнд» у гонар Трампа7

Трамп заявіў, што не хоча падаўжаць перамір'е з Іранам і чакае бамбардзіровак3

Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па беларускім пытанні6

Турэцкі палітык стаў мемам з-за сваіх вусоў4

У Расіі затрымалі гендырэктара самага буйнога выдавецтва «Эксмо». Шмат іх кніг прадаецца і ў Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА7

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць