Грамадства55

Стрымера і галоўнага рэдактара ixbt.games Віталя Казунова арыштавалі на 10 сутак

Пра пакаранне 10 суткамі паведаміў канал сілавікоў. Артыкул, па якім арыштаваны блогер, не называецца.

Пра затрыманне Казунова стала вядома 18 сакавіка. На міліцэйскім відэа ён распавёў, што ў 2020 годзе ў фэйсбуку паставіў аватарку з бел-чырвона-белым сцягам. У 2017 годзе ён апублікаваў фатаграфію з цемнаскурай дзяўчынай у нацысцкай форме.

Сёння канал сілавікоў напісаў, што яны «адэкватна ацэньваюць дзейнасць блогера, улічваюць тэрміны даўніны і кантэкст публікацыі, не накіраваны на прапаганду нацызму», таму Казуноў «можа быць вызвалены ад адказнасці за свастыку».

Паводле сілавікоў, Казуноў «больш не гуляе ў БЧБ-гульні», але «любое раскаянне лепш падмацоўваецца пакараннем у 10 сутак», — напісалі сілавікі ў канале. 

Віталь Казуноў — стрымер на ютуб-канале з аглядамі гульняў і галоўны рэдактар сайта ixbt.games. На канал падпісана 469 тысяч чалавек.

Каментары5

  • Submari n
    19.03.2024
    Бчб гульні- гэта таму што гульнявы стрымер?)) Уявіце іх ўзровень развіцця
  • Человечек
    19.03.2024
    Вы хоть в постах в тг сразу пишите, что это нормальный такой ватник, а то люди возмущаются и сочувствуют.
  • Капуста
    19.03.2024
    Человечек, ватнік, які гуляў у бчб гульні

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца1515

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Незвычайны для Беларусі гульнявы кубік знайшлі археолагі ў Мёрскім раёне1

Трамп хоча назваць сваім іменем авіяносец15

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м31

На адной з вуліц Пінска з'явілася шафа для бясплатнага абмену кнігамі ФОТАФАКТ3

У Белавежскай пушчы знайшлі мох, які больш за 100 гадоў лічылі зніклым2

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Адважны кот кінуў смелы выклік лісе — выпадак у Гродне4

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ15

ГрамадстваАбнаўляецца15

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць