Свет1010

Дзмітрый Мядзведзеў адрэагаваў на тэракт у Маскве гнеўным допісам з пагрозамі Украіне

Былы прэзідэнт Расіі, а цяпер намеснік старўшыні Рады бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў адрэагаваў на тэракт у маскоўскай канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол» ва ўласцівым яму ў апошнія гады стылі.

«Тэрарысты разумеюць толькі тэрор у адказ. Ніякія суды і расследаванні не дапамогуць, калі сіле не супрацьпаставіць сілу, а смерцям — татальнае пакаранне смерцю тэрарыстаў і рэпрэсіі супраць іх сем'яў. Сусветны вопыт.

Калі будзе вызначана, што гэта тэрарысты кіеўскага рэжыму, паступаць з імі і іх ідэйнымі натхняльнікамі інакш — немагчыма. Усе яны павінны быць знойдзеныя і бязлітасна знішчаны як тэрарысты. Уключаючы афіцыйных асоб дзяржавы, якая здзейсніла такое злачынства.

Смерць за смерць», — напісаў расійскі палітык.

Каментары10

  • Владислав
    22.03.2024
    Затое выявіцца, што тэракт арганізавала пуцінская хунта.
    Таму ўсіх датычных да пуцінскай хунты трэба бязьлітасна зьнішчаць як тэрарыстаў.
    Па волі Шчукі, па жаданні Мядзведзева.

  • Пан Усялян
    22.03.2024
    [Рэд. выдалена]
  • FF
    22.03.2024
    Дзімка, ну ты ж не мырла п'еш, а італьянскія віны. Як ад іх можа на такое перабіраць? Я вось вермут штодзень заліваю і Жыгулёўскім запіваю. І ў адэкваце! Усім рэкамендую, а то будзе вам не Дзімон. А гэта яшчэ горш за г..он

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт4

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт4

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць