Грамадства88

Беларускі айцішнік Віктар Куўшынаў паказаў свой новы гадзіннік — вельмі сімвалічны

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў цяпер жыве ў Партугаліі. У сацсетках ён апублікаваў фота гадзінніка, які замовіў з Беларусі.

«Амаль 2 месяцы чакання, размытнёўка, і вось. З нядаўняй калекцыі, прысвечанай Агінскаму. На раменьчыку фрагмент «Развітання з Радзімай», — напісаў у фэйсбуку пад фота Віктар Куўшынаў.

Серыю гадзіннікаў «Міхаіл Агінскі», у гонар вядомага кампазітара, завод «Луч» выпусціў у гэтым годзе. Цыферблат выкананы ў стылі кішэнных гадзіннікаў XVII стагоддзя з выкарыстаннем элементаў фамільнага герба роду Агінскіх. На адваротным баку корпуса — гравіроўка з выявай кампазітара. Корпус пакрыты чырвовым золатам, шкло сапфіравае.

У калекцыі дзве мадэлі, выпушчаныя ў лімітаванай серыі па 100 асобнікаў кожная.

Віктар Куўшынаў. Фота: старонка ў фэйсбуку

Віктара Куўшынава затрымалі ў верасні 2020 года. На той момант ён працаваў у кампаніі PandaDoc. Амаль год ён правёў за кратамі — выпусцілі яго ў жніўні 2021 года, асудзіць не паспелі. Пасля гэтага мужчына выехаў за мяжу.

Каментары8

  • PandaaDoc- :-))
    31.03.2024
    Kate , хэйтить не мешки ворочать. Пользуйтесь противогазом
  • Как же вы надоели с новостями уровня детский сад-ясельная группа
    31.03.2024
    [Рэд. выдалена]
  • имя
    31.03.2024
    Kate , твой па беларуску, но недалекий по уму 

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект22

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Былую настаўніцу з ганьбай выгналі з канцэрту ў мінскай гімназіі №4. Ён быў прысвечаны Дню настаўніка19

Памерла Валянціна Гаявая1

Зламаўся ліфт на Берлінскай радыёвежы. Людзі захраслі на агляднай пляцоўцы на самым версе — вышыні 126 метраў1

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект22

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць