СК: 74-гадовы жыхар Хойнікаў напісаў больш за 1500 «абразлівых» каментароў
Мужчыну абвінавачваюць па чатырох артыкулах.

З кастрычніка 2020 па люты 2022 года жыхар Хойнікаў пакінуў больш за 1500 «абразлівых» каментароў пад допісамі ў тэлеграме, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Мужчына нібыта каментаваў фатаграфіі прадстаўнікоў улады ў тэлеграм-канале «экстрэмісцкага фармавання».
Следства ўстанавіла 148 фактаў «злачыннай дзейнасці» пенсіянера.
На яго завялі крымінальныя справы
- па артыкулах аб паклёпе (артыкул 188 КК),
- публічнай абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК),
- абразе суддзі (артыкул 391 КК),
- і незаконным захоўванні боепрыпасаў (частка 2 артыкула 295 КК).
Мужчыну ўзялі пад варту.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары