Вайна1010

Расіяне здзейснілі прарыў у Данецкай вобласці, захапіўшы Ачарэціна

Пасёлак Ачарэціна размешчаны на стратэгічна важнай чыгуначнай ветцы, якая вядзе да апошніх гарадоў у Данецкай вобласці, якія застаюцца пад кантролем УСУ.

Расійская армія ўзяла пад кантроль цэнтр невялікага пасёлка Ачарэціна (3600 чалавек да пачатку ўварвання) у Данецкай вобласці. Пасля зацятых баёў, якія доўжыліся месяцамі, падраздзяленні УС РФ змаглі на працягу апошніх 48 гадзін зайсці ў населены пункт, фактычна не сустрэўшы сур'ёзнага супраціву, піша Bild.

На думку ваеннага аглядальніка Юліяна Ропке, прычына поспеху расійскай арміі ў тым, што дзясяткі салдат УСУ, якія трымалі абарону на гэтым участку, былі вымушаны адступіць.

Maps.google.com

Пасёлак Ачарэціна, адзначае Ропке, размешчаны на стратэгічна важнай чыгуначнай ветцы, якая вядзе да апошніх гарадоў у Данецкай вобласці, якія застаюцца пад кантролем УСУ. Пакуль што незразумела, як украінскае войска мае намер спыняць наступ УС РФ.

Украінскія вайскоўцы і аналітыкі пішуць аб тым, што прарыў расейцаў стаў магчымы пасля таго, як 115-я механізаваная брыгада УСУ нечакана «самавольна пакінула свае пазіцыі».

Украінскія СМІ паведамляюць, што ваеннае камандаванне пачало расследаванне пасля гэтых паведамленняў.

Каментары10

  • reg
    24.04.2024
    гринбой думал все само воюется....
  • Влад
    24.04.2024
    Это уже "границы 92 года" чи ще ни?
  • Мікола
    24.04.2024
    reg, рашыстафілы такія прадказальныя, адразу павылазілі пад артыкулам з фразамі ўзятымі з рышысцкіх z-памыйняў.

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет45

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае2

Былая жонка буйнога беларускага бізнэсмена прысвяціла разводу мастацкую выставу: з выкарыстанымі прэзерватывамі12

Па Мазыры панесліся чуткі пра маньяка і серыйныя забойствы. А што напраўду?

18‑гадовы аргенцінскі футбаліст памёр пасля прылёту мяча ў галаву1

Урсула фон дэр Ляен прывяла Беларусь як прыклад, да чаго прыводзіць адмова ад еўраінтэграцыі21

Беёнсэ стала першай артысткай, якую намінавалі на «Грэмі» 100 разоў1

Расійскі хакеіст, які амаль усю кар'еру гуляў у Беларусі, пайшоў заваёўваць Украіну і загінуў1

30‑гадовы блогер Максім Пушкін зрабіў другую перасадку валасоў. Колькі заплаціў?17

Зніклага расійскага Z-ваенкара Раманава маглі абвінаваціць у дзяржздрадзе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет45

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць