Спорт33

Крышціяну Раналду можа вярнуцца ў топ-чэмпіянат

У футбалісце зацікаўлены леверкузенскі «Баер», які выйграў чэмпіянат Германіі, не пацярпеўшы ў ім ніводнай паразы ў сезоне 2023-2024.

Крышціяну Раналду. Фота: Armando Franca / AP

Запрасіць футбаліста хоча асабіста трэнер Хабі Алонса. Іспанец упэўнены, што дасведчаны Раналду дапаможа «Баеру» ў Бундэслізе і Лізе чэмпіёнаў, піша Championat.com.

Крышціяну Раналду перайшоў у «Аль-Наср» на правах свабоднага агента ў студзені 2023 года.

У гэтым сезоне партугалец узяў удзел у 42 матчах ва ўсіх турнірах, у якіх адзначыўся 42 галамі і 12 выніковымі перадачамі.

Паводле інфармацыі, прадстаўленай на партале Transfermarkt, рынкавы кошт футбаліста складае € 15 млн.

Таксама Крышціяну днямі выклікалі ў зборную Партугаліі для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропе па футболе. Гэта будзе шосты для яго чэмпіянат кантынента, што з'яўляецца рэкордам. Партугалія трапіла ў адну групу з Турцыяй, Грузіяй і Чэхіяй.

Упершыню Раналду паўдзельнічаў у Еўра ў 2004 годзе, які прайшоў тады на яго радзіме.

У Еўропе ён гуляў за «Спортынг», двойчы за «Манчэстэр Юнайтэд», «Рэал» і «Ювентус».

Каментары3

  • *
    24.05.2024
    Хто можа гэдак кардынальна змяняць усе зарплатную ведамасьць з-за аднаго чалавека і ствараць бардак ва ўласным праекце? Думаю ніхто. Роналду зараз можа быць толькі там, дзе найперш грошы выкідаюць, а потым ужо ў футбол граюць
  • З народнага
    24.05.2024
    *, стары конь баразды не псуе
  • *
    24.05.2024
    З народнага, я і не кажу, што ен нешта папсуе. Але вось запыты ў яго галактычныя і задаволіць іх вось так ... пытаньне. Байер конешне не жабракі, але і не нафтаваыя шэйхі

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў11

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін уключыў у свой картэж пікап з зенітным кулямётам ВІДЭА6

Мінпрыроды патлумачыла, куды падзелася возера ў Лагойскім раёне2

У сеціве з'явілася ВІДЭА перастрэлкі паміж СБУ і вайскоўцамі ГУР у Кіеве11

Дзмітрый Семчанка будзе весці аўтарскую праграму на «Белсаце»7

«Гэта нават у рукі агідна браць». Бацькі «хваляцца», якія падручнікі выдалі ў школе іх дзецям10

Не можа згадаць сваё жыццё месяц таму, пазабываў знаёмых. Каскадзёр, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, запісаў відэа з бальніцы10

«Газпрам» не адмовіўся ад планаў будаваць у Беларусі завод па вытворчасці ЗПГ

Трох туркменаў, якія атруціліся ў Лідзе паганкамі, удалося адкачаць2

Жыхары Смальянаў на Аршаншчыне адрэстаўравалі камень на магіле Тамаша Зана ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў11

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць