Свет44

У Польшчы правяраюць сувязь затрыманых па абвінавачанні ў падпалах беларусаў з візавай праграмай Poland. Business Harbour

Парламенцкая камісія, якая расследуе выпадкі злоўжывання пры выдачы віз па праграме Poland. Business Harbour (PBH), мае намер высветліць, ці не карысталіся гэтым спосабам легалізацыі ў Польшчы грамадзяне Беларусі, затрыманыя па «справе аб падпалах».

Як паведамляе выданне Businessinsider, па ініцыятыве дэпутата Сейма Аляксандры Леа камісія накіруе запыт міністру юстыцыі і генеральнаму пракурору з просьбай «на працягу сямі дзён даць пісьмовую інфармацыю аб асобах, абвінавачаных у арганізацыі пажару ў Варшаўскім гандлёвым цэнтры па вул. Марывільскай».

Гэта неабходна, адзначаецца ў публікацыі, каб даведацца, «ці стаяць за патэнцыйнымі дыверсіямі людзі, якія атрымалі візы па праграме PBH».

28 мая стала вядома, што Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы затрымала ў Варшаве траіх падазраваных у здзяйсненні і падрыхтоўцы падпалаў і дыверсій на тэрыторыі краіны.

Заяўлялася, што ў ліку затрыманых паляк і два беларусы. Адзін з беларускіх грамадзян можа быць экс-супрацоўнікам МУС, другі — раней судзімым былым байцом ММА.

Праграма Poland Business Harbour была створана ў верасні 2020 года з мэтай прыцягнення ў Польшчу ІТ-спецыялістаў і кампаній з Беларусі, а затым была пашыраная на такія краіны, як Грузія, Расія, Украіна, Малдова і Арменія.

Каментары4

  • Швайн
    07.06.2024
    Суддзя-дысідэнт Шміт, ты лепей хрюкай ля карыта
  • Жора
    07.06.2024
    "камісія мае намер высветліць, ці не карысталіся гэтым спосабам легалізацыі ў Польшчы грамадзяне Беларусі, затрыманыя па «справе аб падпалах»"

    Нешта не разумею, што тут высвятляць? Альбо ёсць налепка ў пашпарце, альбо не.
  • Эдзік
    07.06.2024
    Жора, яны адмовіліся паказваць пашпарты. Дэмакратыя, маюць права.

Цяпер чытаюць

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць