Грамадства77

Улады ўсё ж узяліся за жудасныя газеты, якія раскідваюць мінчукам. Справай займаюцца сілавікі

Людзей, якія выдаюць газету, шукаюць.

Фота: Onliner.by

Апошнім часам многія мінчане знаходзілі ў паштовых скрынях жудасныя газеты «Целебникъ». У гэтым выданні публікуецца дзіўная рэклама рознага роду «цудадзейных сродкаў». Артыкулы часцей за ўсё проста запалохваюць чытачоў, у натуралістычных падрабязнасцях распавядаючы пра выбухі, забойствы і іншыя непрыемнасці, ад наступстваў якіх прапануецца набыць «лекі ад усіх хвароб».

Мінчукі звярталіся ў МАРГ з просьбай разабрацца, аднак там заявілі, што не могуць знайсці выдаўцоў гэтых газет, нягледзячы на тое, што закон яны парушаюць.

Кіраўнік праўладнага Саюза журналістаў, дэпутат Мінгарсавета Андрэй Крывашэеў распавёў, што цяпер справай займаюцца кампетэнтныя органы. На газету яму паскардзіліся жыхары сталіцы, пішуць «Мінск-Навіны».

«Адно з пытанняў тычылася распаўсюду ў горадзе незаконнага друкаванага выдання. Сумнавядомы «Целебникъ», які прапануе лекі ад усіх хвароб па высокіх цэнах. Пытанне знаходзіцца на разглядзе кампетэнтных органаў. Цяпер шукаюць тых людзей і арганізацыі, якія выпускаюць гэтую незаконную брашуру», — распавёў Крывашэеў.

Ён параіў грамадзянам не звяртаць увагі на макулатуру і звяртацца толькі да кваліфікаваных дактароў.

Каментары7

  • ба буся я буся
    12.06.2024
    а чым цяпер вокны мыць ? :/
  • даведка
    12.06.2024
    Ищут пожарные, ищет милиция, ищут фотографы в нашей столице, ищут давно, но не могут найти, чей Целебникъ?
  • трахтар і козачка
    12.06.2024
    даведка, вы што!? якое ужасныя? тое цэлебныя цытаты. ужасна цэлебныя цытаты

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

У Венесуэле пачаліся перамовы паміж уладамі і апазіцыяй1

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць