Грамадства11

Буйныя паборы, якія здзіраюць з людзей за зробленыя данаты, ідуць на Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання. Што за ён?

Выданне «Люстэрка» даведалася, што калі раней «кампенсацыі» за зробленыя данаты трэба было пераводзіць на рахункі РНПЦ, дзіцячых дамоў ці хоспісаў, то цяпер у плацёжках усё часцей фігуруе адзін і той жа атрымальнік — «Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання». Што гэта за ўстанова?

Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання знаходзіцца ў адным будынку з Міністэрствам аховы здароўя. Фота: Яндэкс-Карты

На сайце цэнтра ягоныя задачы апісваюцца даволі туманна: «кансультатыўная спецыялізаваная медыцынская дапамога».

Вядома, што сярод іншага гэты цэнтр займаецца санітарнай авіяцыяй — перавозкай цяжкахворых людзей. Менавіта ён у 2021 годзе эвакуяваў з Егіпта на радзіму беларуса, які пацярпеў пры няшчасным выпадку. Дыспетчарскі аддзел працуе кругласутачна і гатовы аказваць экстранную дапамогу. Праўда, паслугі перавозкі часцей за ўсё платныя.

«Рашэнне аб бязвыплатнай транспарціроўцы прымаецца на ўзроўні кіраўніка кампетэнтнага органа дзяржаўнага кіравання ў выключных выпадках», — гаворыцца на сайце МЗС. 

Цяперашні кіраўнік Цэнтра арганізацыі медыцынскага рэагавання — Дзмітрый Альховік, былы вайсковец. Раней ён займаў пасаду начальніка вайскова-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны. Менавіта ён у свой час паказваў на тэлебачанні беларускую вайсковую аптэчку, якую Лукашэнка запатрабаваў зрабіць «лепш за натаўскую».

Дзмітрый Альховік. Фота: ctv.by

Дарэчы, менавіта Цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання быў у свой час атрымальнікам дапамогі, якую выдзялялі ў Беларусі на барацьбу з кавідам — як унутры краіны, так і з-за мяжы. Усяго ў 2020 годзе на рахунак цэнтра прыйшло дапамогі на суму больш за 73 мільёны беларускіх рублёў і яшчэ больш за 87 мільёнаў — у наступныя два гады. У іх ліку — сродкі індывідуальнай абароны, лекі і вакцыны.

Цэнтр часткова публікуе справаздачы пра свае выдаткі на сайце — аднак там ёсць інфармацыя толькі пра бязвыплатную дапамогу з-за мяжы. Каб даведацца дакладнае прызначэнне канкрэтнага дабрачыннага плацяжу грамадзяніна, супрацоўнікі прапануюць прыйсці з квітанцыяй аб аплаце.

Адносна ж таго, куды ідуць грошы, якія цяпер прымусова забіраюцца ў людзей на карысць гэтай арганізацыі, у ёй самой журналістцы «Люстэрка» адказалі:

«Гэты рахунак адкрыты для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя. На гэты момант мы ўжо купілі перасоўны ФАП для Верхнядзвінскай бальніцы. У нас у планах рамонты розных дзіцячых аддзяленняў. Мы купляем розным арганізацыям абсталяванне, рамонты робім, усё, што неабходна.

Яны пішуць заяўкі ў Міністэрства аховы здароўя, міністэрства разглядае, і тады з іх дазволу мы пералічваем грошы або купляем самі для арганізацыі, якой гэта неабходна. Мы на сябе не трацім, у нас няма куды траціць, у нас ложкаў няма. Нашы прафесары-дацэнты ездзяць, кансультуюць цяжкахворых пацыентаў».

Каментары1

  • Рыгорка
    19.06.2024
    Няма розніцы, куды лукашысцкія бандыты з губазіку альбо КДБ цынічна прымушаюць ахвяр іхнага тэрору пералічваць грошы, бо гэта дазваляе выдаткаваць больш грошаў падаткаплатнікаў для іхнага утрымання. Любы падобны прымус - гэта рабаванне, таму гэтыя грошы мусяць быць вернутыя.

Цяпер чытаюць

«Гэтая партыя прайграная». Беларускія даследчыкі — пра тое, у што ператварылася Акадэмія навук2

«Гэтая партыя прайграная». Беларускія даследчыкі — пра тое, у што ператварылася Акадэмія навук

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыгажосць са шнарамі»: украінскі Playboy зрабіў спецпраект са скалечанымі жанчынамі2

Бондарава б’е трывогу: у Бабруйску Ленін пакрыўся цвіллю, а на адміністрацыю павесілі «БЧБ-арнамент» з дзяржсцяга12

«Замест «бялкі» напісана пра нейкіх вавёрак». Маладая настаўніца выкладае хімію на беларускай мове і расказвае, як яно22

Пуцінскія «Начныя ваўкі» пасадзілі ў Брэсце арэшнік у межах акцыі «Рускі лес»14

«Тандэм, які робіць моцныя хіты». Ганна Сялук і Ганна Благава прадставілі новую «патрыятычную» песню8

«Я сказаў на відэа, што мяне не катуюць — на той момант гэта было праўдай. А праз дзве гадзіны мяне збілі». Украінскі журналіст два гады правёў у расійскім палоне — вось што ён перажыў1

«Гэта будзе зусім новы і значна лепшы свет». Трамп пракаментаваў прапанову Пуціна аднавіць перамовы з Украінай15

Пуцін прапанаваў Украіне аднавіць мірныя перамовы ў Стамбуле 15 мая14

Еўрабачанне — 2025: топ-10 удзельнікаў, на якіх варта звярнуць увагу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэтая партыя прайграная». Беларускія даследчыкі — пра тое, у што ператварылася Акадэмія навук2

«Гэтая партыя прайграная». Беларускія даследчыкі — пра тое, у што ператварылася Акадэмія навук

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць