Свет55

МЗС Арменіі скарыстала 3 ліпеня, каб яшчэ раз дапячы Лукашэнку

Міністэрства замежных спраў Арменіі дэманстратыўна не згадала пра Лукашэнку і іншых афіцыйных чыноўнікаў у тэксце афіцыйнага віншавання з 3 ліпеня. Віншаванне накіраванае «дружалюбнаму народу Беларусі».

Фота: mfa.am

«Нашы віншаванні дружалюбнаму народу Беларусі з нагоды Дня незалежнасці. Усведамляючы значнасць гэтага дня, у тым ліку дзякуючы ўкладу армянскага народа ў вызваленне Беларусі, мы жадаем народу Беларусі міру і росквіту», — гаворыцца ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства.

@nashaniva МЗС Арменіі скарыстаў 3 ліпеня, каб дапячы Лукашэнку #беларусь #нашаніва #лукашенко #александрлукашенко #белорусы ♬ Funny - Gold-Tiger

Раней прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што ні ён, ні афіцыйныя прадстаўнікі Арменіі не прыедуць у Беларусь, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка. Звязана гэта з падтрымкай Лукашэнкам і Пуціным падчас апошняй фазы канфлікту ў Нагорным Карабаху Азербайджана, нягледзячы на тое, што Беларусь і Расія нібыта з'яўляліся саюзнікамі Арменіі па АДКБ.

Каментары5

  • Радзіва
    03.07.2024
    Ці то ў Вірмейскага радзіва, ці то ў каторага пытатымуць: "Каторае трасцы будзеце рабіць кеды на вашую цешчу на падзець лёва?" На ентае атпаведзь пачулісьмы: "ну і якой халеры? Сам напаў, хай цяперака сам і зашчышчаіцца"
  • Вижу
    03.07.2024
    Не вздумайте отступить от своей линии, армяне, бо прокляну
  • *
    04.07.2024
    Дзень Незалежнасьці 25 жніўня. Гэта так, да ведама армянам, калі б сапраўды хацелі патроліць Лукашенку

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Парадокс багатых краін: пенсіянеры заможныя як ніколі, але дзяржавы трацяць на іх усё больш грошай6

Чаму зімой не варта трымаць ежу на балконе?5

Сэкс з эфектам прысутнасці. У амерыканскіх 4DX кінатэатрах з'явіўся новы трэнд5

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць